Хроніка апошніх падзей
ТЭРАРЫСТЫ СКЛАДЗIРАВАЛI Ў БУДЫНКУ ДК ЗБРОЮ I ЎЗРЫЎЧАТКУ
Губернатар Маскоўскай вобласцi Барыс Громаў на аператыўнай нарадзе кiраўнiцтва вобласцi заявiў, што «частка захопнiкаў працавалi» ў Тэатральным цэнтры на Дуброўцы i «на працягу паўтара месяца складзiравалi там зброю i выбуховыя рэчывы». Праваахоўныя органы падазраюць, што сталiчная дыяспара можа мець дачыненне да захопу заложнiкаў у «Норд-Осце». У прыватнасцi, высветлiлася, што памяшканне начнога клуба, размешчанага ў будынку Тэатральнага цэнтра, арандавала фiрма зяця Алы Пугачовай — Руслана Байсарава. Больш таго, Пугачова сама прывезла ў аператыўны штаб па вызваленню заложнiкаў план паверхаў будынка «Норд-Оста». На тэрыторыi ДК ёсць начны клуб «Цэнтральная станцыя». Паводле некаторых звестак, ён фiнансуецца вядомым прадстаўнiком чачэнскай дыяспары Русланам Байсаравым, мужам Крысцiны Арбакайтэ. У «Цэнтральнай станцыi» некалькi месяцаў iшоў рамонт. Сярод рабочых былi i чачэнцы. У тым лiку i ўдзельнiкi банды Маўсара Бараева, якiя рыхтавалiся да аперацыi. УРАЧЫ ТЭРМIНОВА АДПРАЎЛЯЮЦЬ АЛЯКСIЯ II У МАСКОЎСКУЮ РЭАНIМАЦЫЮ Шпiталiзаваны ў панядзелак у Астраханi Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй II у аўторак ранiцай быў тэрмiнова пераведзены з тэрапеўтычнага ў рэанiмацыйнае аддзяленне. Адразу пасля гэтага ўрачамi было прынята рашэнне аб адпраўцы патрыярха з Астраханi ў маскоўскую бальнiцу. Паводле слоў урачоў, якiя назiраюць за хворым, у патрыярха — гiпертанiчны крыз. Пра цяперашнi стан Аляксiя II пакуль нiчога не паведамляецца. ВАЕННЫЯ ПРОСЯЦЬ ВЯРНУЦЬ ЗНЕСЕНЫ ВЕТРАМ ТАНК Брытанская армiя звярнулася да жыхароў Туманнага Альбiёна з дзiўнай просьбай — вярнуць танк. «Калi хто-небудзь бачыў пралятаючы танк — звяжыцеся з намi. Мы хацелi б атрымаць яго назад», — заявiў прэс-сакратар брытанскiх узброеных сiл Дэвiд Вэб. Як паведамляе агенцтва «Рэйтэр», з некаторага часу каралеўскiя ваенна-паветраныя сiлы выкарыстоўваюць у якасцi вучэбных мiшэняў надзiманыя макеты танкаў. Нядаўна шэсць такiх макетаў былi ўзяты армiяй у ВПС у часовае карыстанне для вучэнняў, якiя праводзiлiся ў гарах Уэльса. У iх, акрамя брытанскiх войскаў, удзельнiчалi ваенныя сiлы ЗША, Канады, Бельгii i Польшчы. Аднак у вынiку ўрагану, якi абрушыўся на Еўропу гэтымi днямi, адзiн з макетаў быў знесены ветрам. У вынiку брытанскiм ваенным давялося слёзна прасiць насельнiцтва аб дапамозе. «Гэтыя танкi на адлегласцi выглядаюць вельмi рэалiстычна, дзякуючы чаму ў нашых салдат на вучэннях ствараецца поўнае адчуванне бою. Такi танк цяжка не заўважыць, — заявiў Вэб. — Хоць магчыма, што ў вынiку стыхii танк быў праколаты i зараз можа выглядаць як вялiкi кавалак брызенту. Але вы нам усё роўна яго вярнiце». Паводле паведамленняў iнфармацыйных агенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Губернатар Маскоўскай вобласцi Барыс Громаў на аператыўнай нарадзе кiраўнiцтва вобласцi заявiў, што «частка захопнiкаў працавалi» ў Тэатральным цэнтры
|
|