21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што за газ?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь СIВЫ

ВАКОЛ ТЭРАКТА

Адной з галоўных тэм, якая цiкавiць i ў нейкiм сэнсе непакоiць усiх — гэта тое, наколькi было апраўдана прымяненне газавых спецсродкаў падчас штурму Тэатральнага цэнтра. Што гэта былi за газы? Цi паўплываюць яны на далейшае самаадчуванне тых заложнiкаў, якiя засталiся жывымi?

Натуральна, што ў такiх выпадках наўрад цi хто скажа праўду. Матывацыя простая: тэрарыстычныя акты могуць паўтарыцца...

Доктар хiмiчных навук Леў Фёдараў у iнтэрв’ю адной з расiйскiх газет паведамiў, што газ, прыменены падчас штурму, не што iншае, як iнкапасiтан. Толькi гэты газ знаходзiцца на ўзбраеннi як расiйскiх спецслужбаў, так i, напрыклад, спецслужбаў ЗША. Для тых, хто хварэе на астму, язву, людзей, якiя пакутуюць ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў, ён можа аказацца смяротным. Пры ўздзеяннi iнкапасiтану чалавек засынае — поўнасцю адключаецца свядомасць. Ён яшчэ жывы, але мозг яго «адмiрае». Можа, нават на суткi. I колькi чалавек будзе знаходзiцца ў такiм стане, залежыць ад арганiзма.

Мiж тым, лонданская газета «Таймс» учора паведамiла, што медыкi з Мюнхена ў двух былых заложнiкаў знайшлi сляды фентанiлу — наркатычнага анальгетыка. Аказвае прыгнятальнае ўздзеянне на дыхальны цэнтр, замаруджвае сардэчны рытм.

Амерыканскае пасольства ў Маскве паведамiла сродкам масавай iнфармацыi са спасылкай на заходнiх урачоў, якiя назiралi за былымi заложнiкамi, што пры аперацыi быў прыменены не нервова-паралiтычны газ, як лiчылася раней, а апiят. Газ быў прызначаны вывесцi з баяздольнага стану, усыпiць узброеных чачэнцаў, аднак ахвярамi яго сталi больш за сто заложнiкаў. Такiя рэчывы могуць не толькi заглушаць боль, аднак i ўводзiць чалавека ў кому i нават выклiкаць смерць у вынiку спынення дыхання альбо кровазвароту.

Учора карэспандэнт «Звязды» папрасiў адказаць на пытаннi кандыдата медыцынскiх навук, загадчыцу аддзела таксiкалогii Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi Антанiну Iванаўну КАЦЕЛЯНЕЦ.

— Антанiна Iванаўна, версiй наконт газу, якi быў прыменены падчас штурму Тэатральнага цэнтра, вельмi шмат. Кажуць аб многiх прэпаратах, аднак нiчога канкрэтнага пакуль невядома. Што вы можаце сказаць з гэтай нагоды?

— Iнфармацыя аб такiх прэпаратах, як правiла, закрытая. Адзiнае, што магу сказаць, — газ прымяняўся ў канцэнтрацыях, якiя максiмальна могуць пераносiцца арганiзмам. Мяркуючы па колькасцi ахвяр. Людзi, якiя адносяцца да групы рызыкi (хворыя на сардэчна-сасудзiстыя, iншыя хранiчныя захворваннi), безумоўна, перанесцi такой канцэнтрацыi не маглi. Я зусiм не выключаю, што спецсродкi, якiя прымянялiся, маглi ўяўляць сабой нейкi збор кампанентаў розных газаў. Аднак усе гэтыя кампаненты з’яўляюцца набыткам альбо ваеннай таксiкалогii, альбо фармаколагаў цi анестэзiёлагаў.

— Наступствы прымянення такiх газаў для тых заложнiкаў, якiя засталiся жывымi, могуць быць?

— Ведаеце, калi былi прыменены наркатычныя яды, то, як правiла, пасля iх аднаразовага прымянення арганiзм поўнасцю аднаўляецца. Наркотыкi аказваюць згубнае ўздзеянне ў вынiку iх хранiчнага прымянення. У нашым выпадку я бачу сiтуацыю такой: хто памёр — той памёр, хто выжыў, той адновiцца да свайго першапачатковага стану.

— Вы сказалi аб магчымай сумесi газаў. Наколькi гэта небяспечна для здароўя?

— Калi такая сумесь была, то, напэўна, дасягалiся розныя мэты. Першае — павiнна было быць iмгненнае аглушальнае ўздзеянне. Мяркую, што газ, прыменены ў Тэатральным цэнтры, быў вельмi хутка дзеючы.

— Напрыклад? 3—5 секунд?

— Магчыма, што хапiла i аднаго ўздыху, каб людзi апынулiся ў стане нерухомасцi.

— А магло здарыцца такое, што ў некалькi разоў перавышаная канцэнтрацыя газаў магла абярнуцца летальным зыходам для ўсiх?

— Я думаю, што не. Нейкая ж дазiроўка захоўвалася. Мне так здаецца, што былi пушчаны газы ў тым аб’ёме, якi быў разлiчаны на кубатуру памяшкання на ўзроўнi нагрузкi, якая максiмальна пераносiцца.

— Па расiйскаму тэлебачанню перадалi, што амаль шэсць гадзiн урачы не ведалi, што рабiць з паступiўшымi атручанымi людзьмi, бо проста не ведалi, што за спецсродкi прымянялiся. Гэта магло паўплываць на тое, што многiя людзi памерлi ў бальнiцах?

— Калi гэта былi наркатычныя сродкi, то звычайна прымяняецца агульнапрынятая дапамога. Гэта свежае паветра, падтрымка сэрца, дыхання. Спецыфiчнага «процiяддзя» супраць наркатычных сродкаў няма. I тыя ўрачэбныя манiпуляцыi, якiя я назiрала па тэлебачанню, — падача кiслароду, масаж сэрца, кропельнiца, iн’екцыя падтрымальных сродкаў, — на мой погляд, той максiмум, на што можа разлiчваць чалавек у такой сiтуацыi.

— Антанiна Iванаўна, а чалавечыя страты маглi быць меншымi?

— Я i так лiчу, што абышлiся мiнiмальнымi стратамi — з пункту гледжання таксiкалогii гэта была граматна праведзеная аперацыя. На мой погляд, газ быў, канешне, павышанай канцэнтрацыi, але неперадазiраваны. Там былi ўмовы, якiя чалавек можа максiмальна пераносiць. I вось на гэтай мяжы аказалiся слабыя па стану здароўя асобы — тыя самыя дзесяць працэнтаў заложнiкаў, якiя памерлi. Акрамя таго, цалкам магчыма, што пацярпелi тыя людзi, якiя знаходзiлiся непадалёку ад месца паступлення газу, дзе была зона яго максiмальнай канцэнтрацыi. Аднак паўтаруся, што ў такой экстрэмальнай сiтуацыi была мiнiмальная колькасць ахвяр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з галоўных тэм, якая цiкавiць i ў нейкiм сэнсе непакоiць усiх — гэта тое, наколькi было апраўдана прымяненне газавых спецсродкаў падчас штурму Т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика