У Лiтву i Польшчу — хутка толькі па вiзах
Сяргей РАСОЛЬКА
Як паведамiлi ва ўпраўленнi пашпартна-вiзавай службы МУС краiны, з 1 студзеня 2003 года памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай будзе дзейнiчаць поўнамаштабны вiзавы рэжым, якi скасоўвае ўсе раней дзеючыя льготы для пэўных катэгорый грамадзян абедзвюх дзяржаў, а таксама скарачаецца колькасць пунктаў пропуску на беларуска-лiтоўскай гранiцы. Адначасова рэдакцыi паведамiлi, што ўрадам Рэспублiкi Польшча прынята рашэнне аб дэнансацыi Пагаднення памiж урадам Польскай Народнай Рэспублiкi i ўрадам Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк аб спрошчаным парадку пропуска праз дзяржаўную гранiцу грамадзян, што пражываюць у прыгранiчных населеных пунктах.
З 24 мая 2003 года грамадзяне Беларусi i Польшчы, пражываючыя ў прыгранiчных раёнах, будуць перасякаць беларуска-польскую гранiцу ў агульным парадку i для перасячэння яе грамадзянам Рэспублiкi Беларусь спатрэбiцца аформлены ва ўстаноўленым парадку для выезда за гранiцу пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь узору 1996 года. У сувязi з гэтым МУС рэкамендуе загадзя паклапацiцца пра своечасовы абмен сваiх дакументаў i iх афармленнi для выезда за гранiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ва ўпраўленнi пашпартна-вiзавай службы МУС краiны, з 1 студзеня 2003 года памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай будзе дзейн |
|