На агародзе — лiнiя электраперадач. Цi небяспечна так жыць?
Па цэнтру майго агарода праходзiць лiнiя высокага напружання ў 10 тысяч вольт. Шырыня агарода — 20 метраў. Маленькi домiк стаiць на адлегласцi 3,7 метра ад слупа гэтай лiнii. Многiя кажуць, што гэта вельмi небяспечна. Прашу вас дапамагчы знайсцi адказ на пытанне аб нормах будаўнiцтва лiнiй высокага напружання i шкоднасцi для здароўя такога суседства.
Ганна Мiшурына, г. п. Бешанковiчы. На нашым шматпавярховым доме шмат тэлевiзiйных «талерак»-антэн. Яны размешчаны лiтаральна з усiх бакоў маёй кватэры: з бакоў, зверху, знiзу. Нават на процiлеглым баку дома iх не менш. Скажыце, цi не шкодна гэта для людзей? Святлана Нячай, г. Мiнск. Каб даць адказы на гэтыя пытаннi, мы мусiлi звярнуцца ў Рэспублiканскi цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii. Паводле слоў загадчыка лабараторыi электрамагнiтных палёў i iншых фiзiчных фактараў Вячаслава Апановiча, iснуюць санiтарныя правiлы «Абароны насельнiцтва ад уздзеяння электрычнага поля, якое ствараецца паветранымi лiнiямi электраперадачы пераменнага току прамысловай частаты». Згодна з iмi напружанне ў 10 тысяч вольт не падпадае пад iх дзеянне, адпаведна, лiчыцца бяспечным (калi напружанне складае 220 кВт i менш). Тое ж можна сказаць i ў дачыненнi да праходжання лiнii праз агарод заяўнiцы: паблiзу населеных пунктаў забаронена пракладваць лiнii перадач з напружаннем 330 кВт i больш. Па санiтарных нормах гранiчна дапушчальны ўзровень напружання павiнен быць: унутры будынка — не больш за 0,5 кВт/м, на тэрыторыi жылой забудовы — 1 кВт/м. Каб праверыць (пры сумненнях) гэтыя лiчбы, чытачка можа звярнуцца ў тэрытарыяльныя службы, найперш у раённыя. Калi адпаведнага прыбора для вымярэнняў там няма, давядзецца звяртацца ўжо ў вобласць. Што да другога пытання ад мiнчанкi адносна магчымай шкоднасцi «талерак», дык, паводле слоў Вячаслава Апановiча, такiя антэны разлiчаны толькi на прыём. Адпаведна, яны не генерыруюць нiякiх электрамагнiтных палёў. Таму нiякая iх колькасць не можа нашкодзiць здароўю чалавека. Iншая справа — перадатчыкi. Iх устаноўка павiнна весцiся з захаваннем санiтарных нормаў i патрабаванняў. Балазе, на жылых дамах такое абсталяванне не ўстанаўлiваецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па цэнтру майго агарода праходзiць лiнiя высокага напружання ў 10 тысяч вольт. Шырыня агарода — 20 метраў. Маленькi домiк стаiць на адлегласцi 3,7 мет |
|