Святлана знайшла свайго «Вiцязя» ў «Звяздзе»
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Газета «Звязда» мае багатыя спартыўныя традыцыi, таму падтрымка айчыннага спорту, а значыць, i алiмпiйскага руху, лiчыць для сябе справай гонару.
Дарэчы, свае сур’ёзныя намеры па спонсарскай падтрымцы айчынных атлетаў i маладых спартыўных талентаў «Звязда» абазначыла ў «Праграме мерапрыемстваў па прапагандзе i iнфармацыйнаму забеспячэнню падрыхтоўкi i ўдзелу беларускiх спартсменаў у гульнях XXVIII Алiмпiяды 2004 г. у Афiнах (Грэцыя)», зацверджанай Нацыянальным алiмпiйскiм камiтэтам РБ. Нашы чытачы, напэўна, яшчэ не забылi, што не так даўно каляровым тэлевiзарам «Вiцязь» ад «Звязды» была ўзнагароджана 4-разовая чэмпiёнка свету па велатрэку мiнчанка Наталля Цылiнская. I вось нядаўна чарговы «блакiтны экран» маркi «Вiцязь» атрымала ад нашай газеты прадстаўнiца айчыннай лёгкай атлетыкi Святлана Усовiч. Святлана — маладая спартсменка, у яе паслужным спiсе яшчэ не вельмi шмат чэмпiёнскiх запiсаў. Яна — чэмпiёнка Еўропы ў эстафеце 4х400 метраў, удзельнiк сёлетняга этапа Кубка свету пад сцягам зборнай кантынента. Праўда, як прызналася Святлана Усовiч, прыз ад «Звязды», напэўна, стане дадатковым стымулам у дасягненнi новых спартыўных вяршынь, у тым лiку i на мiжнароднай арэне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газета «Звязда» мае багатыя спартыўныя традыцыi, таму падтрымка айчыннага спорту, а значыць, i алiмпiйскага руху, лiчыць для сябе справай гонару |
|