У Лельчыцах — наваселлi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
З пачатку года ў гарадскiм пасёлку Лельчыцы i навакольных вёсках справiлi наваселлi больш як шэсцьдзесят сем’яў. Адметна, што ўсе дамы дабротныя, i ўзведзены яны так званымi iндывiдуальнымi забудоўшчыкамi, якiя нярэдка прымяняюць традыцыйны беларускi метад — талаку.
Калi ж прааналiзаваць ход будаўнiцтва жылля ва ўказаным палескiм раёне, дык нельга не заўважыць, што пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС, радыеактыўныя ападкi якога аселi i на тутэйшых землях, тэмпы ўзвядзення яго значна ўзраслi. У 1996 годзе было здадзена ў эксплуатацыю 2333 квадратныя метры жылля, у 1997-м — 6000, 1998-м — 7766, 1999-м — 9700, 2000-м — 11000 i 2001-м — 11.800 «квадратаў». Як расказвае намеснiк старшынi райвыканкама Мiкалай Дашкевiч, па будаўнiцтву жылля за кошт уласных зберажэнняў людзей Лельчыцкi раён з’яўляецца лiдэрам на Гомельшчыне. Гэтаму садзейнiчаюць многiя фактары: ўласныя заробкi, бясплатныя або часткова аплачваемыя паслугi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў па выдзяленню сваiм работнiкам на гэтыя мэты транспарту, распiлоўцы драўнiны, дадатковыя прыбыткi. Iндывiдуальным забудоўшчыкам дапамагае i дзяржава, выдзяляючы iм субсiдыi i крэдыты. Напрыклад, вяскоўцам яны даюцца на сорак гадоў пад пяць працэнтаў, жыхарам райцэнтра — на дваццаць гадоў пад дзесяць працэнтаў на плошчы забудовы адпаведна ў 95 i 75 працэнтаў. I яшчэ: дамы ўзводзяцца на любы густ, бо налiчваецца каля дваццацi iх праектаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ў гарадскiм пасёлку Лельчыцы i навакольных вёсках справiлi наваселлi больш як шэсцьдзесят сем’яў
|
|