Царкоўныя пытаннi вырашаюць царкоўныя ўлады
Мой унук у Мiнску пабудаваў уласную двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 53 квадратныя метры. Хацеў прапiсаць у ёй роднага брата, але яму адказалi, што нельга. Маўляў, патрэбна, каб было 12 квадратных метраў лiшняй плошчы (у кватэры ўжо прапiсаны тры чалавекi). Не так даўно я прачытала, што ва ўласную кватэру можна прапiсваць блiзкiх сваякоў, i плошча значэння не мае. Гэта толькi для староннiх людзей патрэбна лiшняя плошча ў 12 квадратных метраў. Выходзiць, родны брат — чужы чалавек? Хацелася б даведацца: цi правiльна яму адмовiлi?
Марыя Пятроўна, г. Пiнск. Расчаруем нашу заяўнiцу, але яе другому ўнуку адмовiлi ў прапiсцы ў кватэру брата на законных падставах. Справа ў тым, што iснуе рашэнне Мiнгарвыканкама № 330 ад 21 красавiка 1997 года (з дапаўненнямi i змяненнямi). Дык вось, згодна з iм, у Мiнску грамадзяне Рэспублiкi Беларусь могуць прапiсвацца незалежна ад памераў жылой плошчы, у прыватнасцi, толькi ў наступных выпадках: муж (жонка) — на жылую плошчу жонкi (мужа); непаўналетнiя дзецi — да бацькоў; бацькi — на плошчу дзяцей; родныя брат цi сястра, якiя не дасягнулi 18 гадоў i не маюць бацькоў, а таксама родныя брат i сястра, калi яны непрацаздольныя (незалежна ад узросту) i не маюць сям’i — на плошчу брата цi сястры. Ва ўсiх астатнiх выпадках павiнна выконвацца патрабаванне аб наяўнасцi лiшнiх 12 квадратных метраў жылой плошчы, паведамiла нам начальнiк упраўлення юрыдычнай працы i кадраў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Наталля Качан. Астатнi пералiк асоб, дарэчы, якiя маюць права на прапiску без улiку лiшнiх метраў, мяркуючы па зместу лiста заяўнiцы, увогуле не мае дачынення да згаданай сiтуацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Царква наша адкрылася ўжо больш як дзесяць год. Было цяжка i вельмi цяжка, пакуль аднавiлi ўсё. Зараз, дзякуй Богу, лягчэй
|
|