На «грыбным фронце» — мiнiмум ахвяр
Надзея НIКАЛАЕВА
Сёлетняе засушлiвае надвор’е не спрыяла багатаму ўраджаю грыбоў, затое i грыбных атручэнняў у краiне было зарэгiстравана намнога менш, чым у папярэднiм годзе.
Усяго па стану на канец лiстапада ад грыбоў пацярпелi 45 беларусаў. «Лiдзiруе» па колькасцi ахвяр грыбнога палявання традыцыйна Гродзеншчына — 18 пацярпеўшых. Следам за ёй iдуць Гомельшчына i Магiлёўшчына — адпаведна 10 i 8 ахвяр. Самымi ж пiльнымi ў лесе аказалiся жыхары Мiнскай вобласцi — нiводнага пацярпеўшага. Для дваiх грыбнiкоў, на жаль, частаванне грыбамi завяршылася лятальным зыходам. Апошнi смяротны выпадак быў зарэгiстраваны ў Брэсцкай вобласцi напрыканцы кастрычнiка, дзе загiнула пенсiянерка. Жанчына паведамiла медыкам пры паступленнi ў бальнiцу, што спажывала адварныя зялёнкi. Але, хутчэй за ўсё, у каструлю трапiла бледная паганка, якая i стала прычынай смяротнага атручэння. У параўнаннi з мiнулым годам, калi колькасць смяротных ахвяр дасягнула 37 чалавек, сёлета на «грыбным фронце» назiралася сапраўднае зацiшша.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняе засушлiвае надвор’е не спрыяла багатаму ўраджаю грыбоў, затое i грыбных атручэнняў у краiне было зарэгiстравана намнога менш, чым у папярэднi |
|