21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як наладзiць эканамiчныя ўзаемаадносiны?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

ПАРЛАМЕНЦКІ ДЗЁННІК

Нават тыя прыхiльнiкi iнтэграцыi, якiя ўжо сёння гатовы аб’яднацца з Расiяй у адну дзяржаву, усё часцей гавораць аб актуальнасцi развiцця эканамiчных узаемаадносiнаў памiж краiнамi. У той жа час няўдалыя спробы рэалiзацыi асобных эканамiчных праграм павялiчылi колькасць скептыкаў, што сфармiравала нават думку аб несумяшчальнасцi эканомiк Беларусi i Расii. Вывучэнню стану i перспектыў эканамiчнага супрацоўнiцтва краiн i былi прысвечаны парламенцкiя слуханнi, якiя прайшлi ўчора ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу.

Ужо першыя выступленнi выявiлi наяўнасць пэўных супярэчнасцяў ва ўзаемаадносiнах. З аднаго боку, падчас уступнага слова Старшыня ПП НС Вадзiм Папоў заявiў, што факты гавораць самi за сябе: Беларусь па-ранейшаму застаецца адным з асноўных гандлёва-эканамiчных партнёраў Расii. За 10 месяцаў гэтага года тавараабарот склаў 8 млрд. долараў, што адпавядае 104 працэнтам у адносiнах да аналагiчнага ўзроўню мiнулага года. Аднак пры гэтым iснуюць i праблемы, прычым часам па даволi прынцыповых пытаннях. Аб гэтым, у прыватнасцi, казаў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў. Перш за ўсё гэта датычыцца вырашэння пытання кампенсацыi бюджэтных страт Беларусi ў сувязi з спагнаннем ускосных падаткаў па прынцыпу краiны паходжання.

Пры гэтым некалькi дзён таму расiйскi прэм’ер-мiнiстр Мiхаiл Касьянаў увогуле прапанаваў прынцыпова новы падыход, згодна з якiм расiйскi бок будзе гатовы выплачваць кампенсацыю толькi пасля даты пераходу на адзiную грашовую адзiнку Саюзнай дзяржавы. Для Беларусi гэта можа вылiцца ў далейшы самастойны пошук каля 120—150 млн. долараў, якiя яшчэ некалькi гадоў не будуць кампенсавацца Расiяй. Яшчэ адна праблема — мытныя тарыфы. Паводле слоў А. Кабякова. расiйскi бок часам прымае рашэннi аб змяненнi тарыфаў, без улiку iнтарэсаў беларускага боку. Акрамя гэтага, на сёння ў стаўках экспартных мытных пошлiн разыходжаннi маюцца па 162 таварных пазiцыях, а iмпартных пошлiн — па 1122 пазiцыях.

Вострым было выступленне кiраўнiка дэпутацкай групы «Садзейнiчанне эканамiчнаму развiццю», якая i выступiла iнiцыятарам правядзення слуханняў, Васiля Хрола. У прыватнасцi, дэпутацкая група лiчыць, што, нягледзячы на пэўныя поспехi ў эканамiчнай iнтэграцыi, у вырашэннi яе асноўнай задачы — стварэннi адзiнай эканамiчнай прасторы назiраецца падзенне «тэмпаў, або, гаворачы прасцей, застой. Больш таго, рознiца ў эканамiчных сiстэмах нашых краiн, якая захоўваецца i нават павялiчваецца, канцэптуальна розныя падыходы да правядзення рынкавых пераўтварэнняў падштурхоўваюць да думкi аб фактычнай адмове ўрада ад iдэi агульнай эканамiчнай прасторы». Для фармiравання адзiнай эканамiчнай прасторы, на думку В. Хрола, неабходны агульныя цi хаця б падобныя сiстэмы цэнаўтварэння, падаткаабкладання, рэгiстрацыi i лiквiдацыi суб’ектаў гаспадарання, лiцэнзавання, абароны прыватнай уласнасцi. На жаль, пакуль iстотныя адрозненнi назiраюцца ў кожнай галiне. Для прыкладу, у галiне цэнаўтварэння Расiя больш як 10 гадоў прымяняе свабодныя цэны, за выключэннем вузкага пералiку тавараў i паслуг. У нас жа, наадварот, толькi ў адносiнах да вузкага пералiку тавараў i паслуг дапускаецца свабоднае цэнаўтварэнне. Дэпутацкая група прапанавала беларускаму ўраду зрабiць першачарговыя крокi, накiраваныя на сiнхранiзацыю эканамiчнага развiцця Беларусi i Расii. Для гэтага неабходна, па-першае, правесцi прыватызацыю дзяржаўнай уласнасцi па рынкаваму кошту, пры гэтым прыватызацыя буйных i важных для краiны прадпрыемстваў павiнна ажыццяўляцца толькi пры наяўнасцi гарантый з боку iнвестара наконт выканання сацыяльных умоў. Па-другое, патрэбна ўцягненне зямлi ў абарот. Па-трэцяе, пачаць рэальную унiфiкацыю заканадаўства, што рэгулюе гаспадарчую сферу. Тут В. Хрол упэўнены, што Расiя не зменiць агульных падыходаў i прынцыпаў кiравання эканомiкай, а таму Беларусi прыйдзецца змяняць сваю мадэль гаспадарання, наблiжаючы яе да расiйскай. Што ж датычыцца адзiнай грашовай адзiнкi, то яе ўвядзенне, на думку В. Хрола, павiнна стаць заключным дзеяннем у стварэннi адзiнай эканамiчнай прасторы.

Больш падрабязна аб праблеме ўвядзення расiйскага рубля ў якасцi саюзнай адзiнкi расказаў першы намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур. Магчымасць увядзення адзiнай грашовай адзiнкi не з 2005 года, а з 2004-га, як тое прапаноўвае Расiя, была ацэнена iм даволi песiмiстычна. П. Калаур таксама паведамiў, што беларускае кiраўнiцтва лiчыць, што адзiны эмiсiйны цэнтр павiнен быць створаны на аснове раўнапраўных банкаў краiн, вышэйшым органам кiраўнiцтва якога стане мiжбанкаўскi валютны савет, якi будзе фармiравацца на парытэтнай аснове. Пры гэтым прадугледжваецца надзяленне Нацбанка Беларусi правам эмiсii расiйскага рубля ў памерах вызначанай квоты, а таксама правам на правядзенне ўсiх пасiўных i актыўных аперацый у Расii. Хаця, як вядома, Расiя жадае, каб адзiным эмiсiйным цэнтрам стаў расiйскi банк з уключэннем у склад яго савета дырэктараў аднаго прадстаўнiка Нацбанка Беларусi. Расiйскi бок прадугледжвае таксама кардынальнае абмежаванне паўнамоцтваў Нацыянальнага банка Беларусi. Такiм чынам, выпрацаваць адзiны падыход у пытаннi ўвядзення адзiнай грашовай адзiнкi Беларусi i Расii пакуль не ўдаецца.

Не ўсё добра i ў галiне энергетыкi. У прыватнасцi, мiнiстр энергетыкi Уладзiмiр Сямашка лiчыць, што не выконваецца пагадненне аб стварэннi роўных умоў суб’ектам гаспадарання Беларусi i Расii. Да падпiсання пагаднення Беларусь атрымлiвала газ па 30 долараў за тысячу кубаметраў, сёння ж — па 39 долараў. Прычына гэтага ў тым, што толькi 62 працэнты газу мы атрымлiваем ад Газпрама, якi кантралюе дзяржава, а астатнiя — ад камерцыйных структур. Такiм чынам, калi расiйскаму суб’екту гаспадарання газ абыходзiцца ў 34 долары, дык нашым, з улiкам нацэнак, — 51,3 долара. Такую сiтуацыю У. Сямашка лiчыць нелагiчнай, тым больш што ў наступным годзе Газпрам будзе пастаўляць нават менш газу ў параўнаннi з гэтым годам, хаця сам ён з’яўляецца найбольш верагодным партнёрам у будучым газатранспартным акцыянерным таварыстве.

А цяпер аб поглядзе расiйскiх удзельнiкаў парламенцкiх слуханняў. Напрыклад, намеснiк Старшынi Дзяржаўнай Думы Расii Уладзiмiр Лукiн лiчыць, што пакуль нашы эканомiкi развiваюцца хутчэй асобна, чым разам. Так, вынiкi эканамiчнай iнтэграцыi iснуюць, але iх яўна недастаткова. У прыватнасцi, У. Лукiн назваў непрыстойным тое, што Расiя займае толькi 8-е месца ў iнвесцiраваннi Беларусi. Паводле яго слоў, у эканомiцы мы працягваем думаць у першую чаргу не пра iнтэграцыю, а пра свае ўласныя праблемы.

Наяўнасць праблем пацвердзiў i праект рэкамендацый па вынiках парламенцкiх слуханняў. У iх адзначаецца, што беларускае эканамiчнае заканадаўства не сiнхранiзаванае з адпаведнымi заканадаўчымi актамi Расii. Таксама мае месца i iстотнае разыходжанне ў дзеючых на ўзроўнi мiнiстэрстваў замежных спраў канцэптуальных падыходах да пытанняў знешнеэканамiчнай палiтыкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават тыя прыхiльнiкi iнтэграцыi, якiя ўжо сёння гатовы аб’яднацца з Расiяй у адну дзяржаву, усё часцей гавораць аб актуальнасцi развiцця эканамiчных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика