21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кветкi восенi для беспрацоўных

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валерыя ЛIНКЕВIЧ

Замалёўкi з натуры

Па групе людзей у рабочай вопратцы, якiя чакаюць транспарту ля Цэнтра занятасцi, разумею, што трапiла куды трэба. Погляд прыпыняецца на немаладой кабеце, якая ўладкавалася на вялiзным каменi. Але не постаць прыцягнула ўвагу, i не яе твар, а вогненна-залаты восеньскi букет у руках...

Аднак вяртаюся думкамi да ўласнай персоны: накiраванне на сельскагаспадарчыя работы ў кiшэнi, вядро, нож, луста i вада, пальчаткi — быццам бы ўсё ўзяла. Супакоiўшыся, зноў ператвараюся ў назiральнiка. Не трэба быць асаблiва ўважлiвым, каб сярод гэтых людзей, якiх аб’ядноўвае неабходнасць адпрацаваць некалькi дзён на грамадскiх работах дзеля атрымання грашовай дапамогi, вызначыць тых, каму прыйшлося падаць з большай вышынi — беспрацоўных iнтэлiгентаў. Яны стаяць паасобку. Iх адрознiваюць i вопратка — больш чыстая, i позiрк — па-дзiцячы бездапаможны, i прылады працы — часта недарэчныя (напрыклад, вядро замест нажа, калi трэба перабiраць капусту), альбо ўвогуле адсутнасць такiх... Здаецца, што гэтым цяжэй змiрыцца са сваiм становiшчам.

Але выраз «неабходнасць адпрацоўкi» — толькi адзiн з сiнанiмiчнага шэрагу. Можна сказаць, што ўсiх гэтых людзей, якiя чакаюць аўтобуса ля Цэнтра занятасцi, усiх гэтых «былых» — настаўнiкаў, журналiстаў, iнжынераў, прарабаў, мантажнiкаў, электразваршчыкаў, «медалiстаў» i тых, каго з вялiкiмi намаганнямi ледзь «дацягнулi» да 9 класа, аб’ядноўвае агульная бяда — страта работы i квалiфiкацыi. А можна яшчэ сказаць, што iх аб’ядноўвае няздольнасць прыстасавацца да жорсткiх рэалiй жыцця. За гэтымi словамi шмат чаго стаiць: унутраная слабасць, асабiстая трагедыя, пасля якой псiхiка так i не аднавiлася, цяжкае дзяцiнства альбо атрыманая ў спадчыну залежнасць... Але ўсё гэта будуць эўфемiзмы. Калi праўдзiва i без прыхарошвання — амаль усе гэтыя людзi выпалi з соцыуму, аказалiся нiкому не патрэбнымi, знайшлi адзiны прытулак: багну забыцця i самападману, якая ў народзе завецца бутэлькай i з якой выбрацца яны не маюць сiл альбо жадання. З iншага боку — тое, што прыйшлi сюды — сведчыць, што яны яшчэ не на апошняй ступенi. Бяда ў тым, што калi чалавек падае, ён амаль увесь час бачыць, што ёсць нехта горшы за яго. Гэта супакойвае, дапамагае манiць сабе i далей. Але калi «горшых» не застаецца, то манiць ужо няма нiякай патрэбы — нiхто там, унутры, тады ўжо не пытае, не турбуе — «усе забiтыя», як у фiнале дрэннага фiльма.

Але што гэта я — усiх пад адзiн грэбень? Я ж не пытаюся ў кожнага, што яго сюды прывяло. Я мяркую па тых некалькiх, гiсторыi якiх ведаю, альбо гiсторыi якiх «напiсаны» на тварах. Напэўна, не памылюся, калi скажу, што гэтыя развагi датычацца большасцi, але не ўсiх. Розныя абставiны могуць прывесцi сюды чалавека...

Такiм чынам, натоўп чакаючых падзяляецца на дзве часткi. Адны — разгубленыя i сонныя «iнтэлiгенты» — стаяць паасобку, iншыя адчуваюць сябе куды вальней. Яны вiтаюцца, весела гамоняць, абменьваюцца навiнамi, частуюць адзiн аднаго цыгарэтамi i прысмакамi з торбы. Звонку гэта нават падобна на нармальны калектыў, тут ёсць свае лiдары, «шэрыя мышкi» i iзгоi. Праўда, колькасць лiдараў павялiчваецца, бо на такую ролю прэтэндуюць i былыя прарабы, i былыя майстры, i тыя, хто вярнуўся з месцаў не вельмi аддаленых. Калi б была магчымасць паглядзець на ўсё збоку, было б нават смешна... Сярэднi ўзрост «калектыву» — 40 гадоў.

Ну вось, нарэшце, i аўтобус. 34-месны «ЛАЗ» на гэты раз умяшчае ўсiх. Па дарозе «калектыў» снедае, многiя тут жа «падлечваюцца»...

Аднак адносiны да працы самыя адказныя. Усе падпарадкоўваюцца няпiсанаму правiлу: дапамагаць адзiн аднаму, выбiраць агароднiну руплiва i якасна, пры разлiку (часцей за ўсё той жа гароднiнай) не нахабнiчаць. Канешне, i тут бывае ўсякае. Сiвы мужчына, якога можна прыняць за дзеда, вырашыў усiх перахiтрыць. Увесь дзень ён употай цягаў капусту ў блiжэйшы лясок. Працаваў для вiду, хоць гэта немагчыма схаваць ад людзей, якiя побач гнуць спiны на агульны вынiк. Таму, калi «дзядка» злавiў аграном, нiхто з «калег» не шкадаваў небараку. «Дзядка» пакаралi штрафам i 15 суткамi пазбаўлення волi.

Не спачувалi i маленькай жвавай жанчыне, якая набрала гароднiны ў канцы дня яўна больш, чым магла панесцi. Калi яна ля аўтобуса павалiлася, торбы яе парвалiся, а рукзак не даваў магчымасцi падняцца, нiхто не стаў дапамагаць...

Жорстка? Напэўна. Кажуць, кожная суполка мае свае ўнутраныя законы. У гэтай дзiўнай аднадзённай суполцы яны ў нечым нават падобныя на турэмныя. Тут i саўгаснага агранома завуць не iнакш як «наглядчыкам», i саму работу чамусьцi лiчаць паднявольнай. Толькi нiхто не жадае задавацца фiласофскiмi пытаннямi: з чаго складзены сцены «цямнiцы» i хто iх архiтэктар.

Работа сапраўды цяжкая. Без перапынкаў: з ранiцы да вечара. Ды i адносiны да працоўных цалкам упiсваюцца ў агульную карцiну: за iмi сочаць, iх падазраюць, падганяюць з нагоды i без... Не ўпiсваецца толькi тое, што людзi крыўдзяцца i абражаюцца. Знешне ўсе падпарадкоўваюцца, а мiж сабой пасмейваюцца з «начальнiка», знаходзяць трапныя адказы на яго заўвагi. I ў гэтым смеху, у гэтых цiхiх крыўдах праглядваецца чалавечы боль. Усе гэтыя людзi разумеюць, што аказалiся на дне, што такiя ўмовы iх цяперашняга сацыяльнага статусу, i трэба цярпець. Каб не страцiць i тое. Усе гэтыя людзi, якiя ездзяць на грамадскiя работы дзеля кавалка хлеба, па сутнасцi яшчэ маюць шанц, бо яны яшчэ маюць iмкненне выжыць. А значыць, яны не безнадзейныя. Я так сабе кажу. Я таксама сябе падбадзёрваю. Хто скажа, як i дзе знайсцi сiлы, каб вылезцi з гэтай багны? Але я раблю намаганнi. З усяе сiлы.

Ведаеце, што мяне падсiлкоўвае? Гэта цяжка растлумачыць. Нечаканыя, па-восеньску пяшчотныя i сумныя букеты ў брудных, напрацаваных руках жанчын. Захутаныя ў хусткi i курткi, як тыя качаны капусты, што толькi што перабiралi, стомленыя жанчыны цягнуць свае ношы, кусаючы вусны з рэшткамi памады, i нiбы апошнi залог, нiбы слабы, адчайны пратэст, нiбы адзiны аргумент на сваю карысць аберагаюць гэтыя шчымлiвыя букеты. Памалiцеся, каб Бог iм дапамог!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па групе людзей у рабочай вопратцы, якiя чакаюць транспарту ля Цэнтра занятасцi, разумею, што трапiла куды трэба. Погляд прыпыняецца на немаладой кабе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика