Хахлаткі — пад «хатнім арыштам»
Надзея НIКАЛАЕВА
Да 15 снежня ў Беларусi будзе дзейнiчаць забарона на продаж на рынках жывой хатняй птушкi. Аб гэтым паведамiў журналiстам на прэс-канферэнцыi Галоўны дзяржаўны ветэрынарны iнспектар Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Аксёнаў.
Паводле слоў спецыялiста, з моманту, калi апошняя пералётная птушка пакiне межы Беларусi, павiнен прайсцi 21 дзень. Такiм чынам, толькi ў сярэдзiне снежня можна будзе цалкам выключыць верагоднасць заражэння хатняй птушкi птушыным вiрусам грыпу. Аляксандр Аксёнаў выказаў удзячнасць насельнiцтву, якое з разуменнем ставiцца да ўсiх рэкамендацый наконт iзаляцыi хатняй птушкi i абмежавальных мераў. «Я хачу папярэдзiць прыватнiкаў, што птушкi могуць гiнуць па самых розных прычынах, — адзначыў дзяржаўны iнспектар. — I толькi па знешнiх сiмптомах вельмi цяжка ўстанавiць, што канкрэтна стала прычынай iх хваробы. Таму калi ў хатнiх гаспадарках будуць адзначацца такiя выпадкi, абавязкова трэба звярнуцца да ветэрынарнага ўрача. Магчыма, спатрэбiцца правядзенне вiрусалагiчнага даследавання. Галоўная прымета птушынага грыпу — гэта масавы падзеж хатняй птушкi, а не адзiнкавыя выпадкi. Хоць насцярожанасць насельнiцтву абавязкова трэба захоўваць». Сёння пад асаблiвым кантролем дзяржаўнай ветэрынарнай i санiтарнай службы знаходзяцца ўсе птушкагадоўчыя гаспадаркi, незалежна ад формы iх уласнасцi. А паколькi птушкагадоўля сканцэнтраваная ў Беларусi пераважна на буйных прадпрыемствах, гэта значна спрашчае задачу ветэрынарнай службы. Па-першае, больш жорсткiм стаў парадак наведвання гэтых прадпрыемстваў. Па-другое, штодня ўсе работнiкi, перш чым прыступiць да працы, праходзяць абавязковы клiнiчны агляд. На сённяшнi дзень процiгрыпозныя прышчэпкi зроблены ўжо 60 працэнтам работнiкаў птушкафабрык. Дарэчы, калi паглядзець на аб’ёмы продажу ў гандлi курынага мяса, то можна зрабiць выснову, што панiчныя настроi, звязаныя з пагрозай iнфiцыравання птушыным грыпам, пакуль што нашу краiну абмiнулi: яны не толькi не знiзiлiся, а, наадварот, растуць. Так, па iнфармацыi Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь, за 9 месяцаў гэтага года насельнiцтву было рэалiзавана 56 тысяч тон птушынага мяса (за аналагiчны перыяд 2004 года — 39 тысяч тон), у тым лiку ў жнiўнi — 5,6 тысячы тон i ў вераснi — 6,7 тысячы тон. Сёння ў беларускiм гандлi прадстаўлена пераважна айчынная прадукцыя. Экспарт птушкi з Расii не ажыццяўляецца. Выключэнне зроблена толькi для Калiнiнградскай вобласцi, паколькi гэты расiйскi рэгiён знаходзiцца на вялiкай адлегласцi ад выяўленых на расiйскай тэрыторыi ачагоў птушынага грыпу i абсалютна ад iх iзаляваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 15 снежня ў Беларусi будзе дзейнiчаць забарона на продаж на рынках жывой хатняй птушкi. Аб гэтым паведамiў журналiстам на прэс-канферэнцыi Галоўны
|
|