21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб унясеннi змяненняў у некаторыя указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 470

У мэтах прывядзення некаторых указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага 2002 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання мiнiмальнай заработнай платы» па- станаўляю:

1. Словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь»:

у пункце 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1995 г. № 242 «Аб падрадных таргах у капiтальным будаўнiцтве» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 19, арт. 427; Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 22-23, арт. 788);

у абзацы чацвёртым падпункта 1.4 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 лютага 1996 г. № 45 «Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi, рэалiзацыi, захоўвання алкагольных i тытунёвых вырабаў» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 4, арт. 82; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 43, 1/3612);

у абзацы шостым пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 мая 1996 г. № 157 «Аб мерах па ўпарадкаванню банкаўскай i iншай фiнансавай дзейнасцi» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 13, арт. 323);

у абзацах трэцiм i чацвёртым падпункта 1.7 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 24 мая 1996 г. № 209 «Аб мерах па рэгуляванню банкаўскай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 16, арт. 391; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 33, 1/1142; № 93, 1/1647);

у абзацах другiх частак першай, другой i трэцяй пункта 2прым Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 жнiўня 1996 г. № 292 «Аб прадастаўленнi юрыдычным асобам адтэрмiноўкi па выплаце запазычанасцi па падатках i пенi» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,1996 г., № 23, арт. 566; Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998., № 33, арт. 837);

у пункце 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 жнiўня 1996 г. № 318 «Аб штомесячнай грашовай выплаце грамадзянам, якiя маюць ганаровыя званнi» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 24, арт. 608; № 27, арт. 702; Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 27, арт. 697);

у падпункце 1.2 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 верасня 1997 г. № 444 «Аб дададтковых мерах па ўпарадкаванню рэалiзацыi алкагольных i тытунёвых вырабаў» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 25, арт. 845);

у частцы першай пункта 4 Палажэння аб аб’яўленнi Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка 1998 г. № 133 (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 8, арт.188);

у частцы другой падпункта 2.2 пункта 2 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 мая 1998 г. № 268 «Аб павышэннi канкурэнтаздольнасцi прадукцыi айчыннай вытворчасцi (работ, паслуг) i аб узмацненнi адказнасцi вытворцаў, пастаўшчыкоў i прадаўцоў за якасць прадукцыi (работ, паслуг)» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 15, арт. 387);

у абзацы другiм пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 чэрвеня 1998 г. № 328 «Аб спецыяльных прэмiях i грантах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь,1998 г., № 18, арт. 480);

у падпункце 3.1, абзацах другiм i трэцiм падпункта 3.2 пункта 3 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 1998 г. № 390 «Аб дадатковых мерах па рэалiзацыi Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi статусу вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганiзацыi» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 22, арт. 587);

у абзацы другiм падпункта 1.16 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 22 студзеня 1999 г. № 53 «Аб упарадкаваннi прадастаўлення крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) i куплю жылых памяшканняў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 8, 1/63);

у пункце 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 красавiка 1999 г. № 193 (НДП);

у пункце 6 Палажэння аб парадку прадастаўлення юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь права на ажыццяўленне знешнегандлёвай дзейнасцi ў адносiнах да спецыфiчных тавараў (работ, паслуг), зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 мая 1999 г. № 265 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 48, 1/434);

у частцы другой пункта 21 Парадку ажыццяўлення iгральнага бiзнесу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня 1999 г. № 548 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 73, 1/657);

у пункце 3 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 сакавiка 2000 г. № 117 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванню пасрэднiцкай дзейнасцi пры продажы тавараў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 26, 1/1075);

у падпунктах 1.21—1.24 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2000 г. № 185 «Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 38, 1/1172);

у падпункце 1.4 пункта 1, падпунктах 2.3—2.6 пункта 2 дадатку 3 да Палажэння аб парадку фармiравання i праверкi даных аб кандыдатах на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2000 г. № 577 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 106, 1/1748);

у частцы першай пункта 5 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 жнiўня 2001 г. № 435 «Аб упарадкаваннi закупак тавараў (работ, паслуг) для сiстэмы аховы здароўя, якiя ажыццяўляюцца за кошт рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 78, 1/2922);

у падпункце 5.11 пункта 5 Палажэння аб Дэпартаменце па гуманiтарнай дзейнасцi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 2001 г. № 660 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 108, 1/3210);

у абзацы другiм падпункта 1.5 пункта 1, абзацах другiх падпунктаў 2.1 i 2.2., частак першай i другой падпункта 2.3, падпунктаў 2.4 — 2.7, частак першых i другiх падпунктаў 2.8 i 2.9, абзацах другiх падпунктаў 2.10 i 2.11 пункта 2 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 студзеня 2002 г. № 40 «Аб дадатковых мерах па рэгуляванню эканамiчных адносiнаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 9, 1/3426).

2. У абзацы другiм часткi другой пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1999 г. № 636 «Аб устанаўленнi кампенсацыйных выплат, якiя спаганяюцца з асоб, што прыбываюць на адпачынак у здраўнiцы, на турыстычныя базы i ў зоны адпачынку, размешчаныя на тэрыторыi Нацыянальнага парку «Нарачанскi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 84, 1/752) словы «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi».

3. У абзацах другiх i трэцiх падпунктаў 1.1.2, 1.1.3, 1.1.6 i 1.2 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 кастрычнiка 2000 г. № 559 «Аб дзяржаўнай пошлiне, якая спаганяецца пры падачы заяў i скаргаў у судовую калегiю па патэнтных справах Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 100, 1/1700) словы «мiнiмальных заработных плат», «мiнiмальнай заработнай платы», «мiнiмальных заработных платах» замянiць адпаведна словамi «базавых велiчынь», «базавай велiчынi», «базавых велiчынях».

4. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

30 жнiўня 2002 г., г. Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика