21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб унясеннi змяненняў у некаторыя дэкрэты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 22

У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю:

1. Словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь»;

у абзацах другiх падпункта 2.1, частак першых i другiх падпунктаў 2.2 i 2.3, абзацы другiм падпункта 2.5 пункта 2 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 лютага 1997 г. № 1 «Аб мерах па забеспячэнню парадку пры ажыццяўленнi валютных аперацый» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 4, арт. 132; 1998 г., № 4, арт. 74);

у абзацах трэцiм i пятым часткi першай, абзацы другiм часткi другой пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка 1997 г. № 9 «Аб мерах па ўпарадкаванню нашэння, вырабу i рэалiзацыi формы адзення воiнскiх фармiраванняў i ваенiзаваных арганiзацый» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 8, арт. 273);

у абзацы трэцiм падпункта 1.1, у частцы трэцяй падпункта 1.2, абзацы другiм часткi трэцяй падпункта 1.10 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 мая 1997 г., № 12 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню адвакацкай i натарыяльнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 14, арт. 485; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 44, 1/404);

у абзацах трэцiм i чацвёртым часткi першай i ў частцы другой пункта 4 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 кастрычнiка 1997 г. № 18 «Аб абавязковым страхаваннi будынкаў, якiя належаць грамадзянам» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 28, арт. 897; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 48,1/437);

у абзацы другiм часткi першай пункта 4 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 снежня 1998 г. № 21 «Аб мерах па ўпарадкаванню iгральнага бiзнесу ў Рэспублiцы Беларусь» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь,1998 г., № 34, арт. 853);

у абзацы другiм часткi першай пункта 6 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 1998 г. № 24 «Аб мерах па ўдасканаленню ахоўнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 36, арт. 912);

у абзацах трэцiх i чацвёртых падпунктаў 2.2 i 2.3 пункта 2 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 1999 г. № 8 «Аб абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 17, 1/139);

у абзацах другiх частак першай i другой падпункта 1.1 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 1999 г. № 22 «Аб некаторых мерах па недапушчэнню скажэнняў даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 40, 1/367);

у частцы першай пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiпеня 1999 г. № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленню працоўных адносiнаў, умацаванню працоўнай i выканальнiцкай дысцыплiны» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 58, 1/512; 2002 г., № 43, 1/3611);

у абзацах другiх падпунктаў 1.10 i 1.11, абзацах трэцiм i чацвёртым падпункта 1.12, абзацы другiм падпункта 1.13 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 жнiўня 1999 г. № 31 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнаму рэгуляванню вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi, спiрту этылавага з нехарчовай сыравiны i тытунёвых вырабаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 60, 1/555);

у падпункце 1.2 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2000 г. № 21 «Аб мерах па забеспячэнню парадку пры правядзеннi аперацый з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 104, 1/1734);

у падпунктах 5.2-5.4 пункта 5 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 сакавiка 2001 г. № 8 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню парадку атрымання i выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 28, 1/2464);

у падпунктах 1.3—1.5 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 2001 г. № 15 «Аб некаторых мерах па павышэнню адказнасцi службовых асоб юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць дзейнасць з выкарыстаннем, прыцягненнем грашовых сродкаў грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 56, 1/2715).

2. Словы «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi»:

у частцы трэцяй падпункта 1.7 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 верасня 1997 г. № 16 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванню матэрыяльнага i сацыяльнага забеспячэння служачых дзяржаўнага апарату i прыраўнаваных да iх асоб» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 25, арт. 842; 1998 г., № 33, арт. 832);

у абзацах другiм i трэцiм пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 2000 г. №19 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванню пенсiённага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i iх сем’яў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 94, 1/1650);

у заўвазе да падпункта 1.5 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 мая 2001 г. № 11 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню парадку правядзення сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсцяў, дэманстрацый, iншых масавых мерапрыемстваў i пiкетавання ў Рэспублiцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 45, 1/2625).

3. У абзацы другiм падпункта 1.11 i ў падпункце 1.16 пункта 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 сакавiка 1998 г. № 3 «Аб раздзяржаўленнi i прыватызацыi дзяржаўнай уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 9, арт. 206; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 37, 1/1161; 2002 г., № 43, 1/3611) словы «мiнiмальных заработных плат», «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць адпаведна словамi «базавых велiчынь», «базавай велiчынi».

4. Гэты Дэкрэт уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

30 жнiўня 2002 г., г. Мiнск.

Каментарый да Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 жнiўня 2002 г. № 470 «Аб унясеннi змяненняў у некаторыя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь» i Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 жнiўня 2002 г. № 22 «Аб унясеннi змяненняў у некаторыя дэкрэты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь»

Гэтыя Указ i Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь прыняты ў мэтах выканання падпункта 2.1 пункта 2 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага 2002 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання мiнiмальнай заработнай платы», у адпаведнасцi з якiм, у тых нарматыўных прававых актах кiраўнiка дзяржавы, дзе паняцце «мiнiмальная заработная плата» выкарыстоўваецца для вызначэння памераў плацяжоў, словы «мiнiмальная заработная плата» замяняюцца словамi «базавая велiчыня».

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика