«Беларуськалiю» будзе аказана дзяржаўная падтрымка
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Праграма развiцця вытворчага аб’яднання «Беларуськалiй», якая разлiчана на 2002—2010 гады i ўключае ў сябе меры па пашырэнню сыравiннай базы i тэхнiчнага пераўзбраення, у цэлым адобрана ўрадам. У блiжэйшы час яна будзе перададзена на разгляд кiраўнiка дзяржавы. Такое рашэнне прынята на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў 3 верасня, якое адбылося пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Генадзя Навiцкага.
Прадстаўляючы праект гэтай праграмы, прэзiдэнт канцэрна «Белнафтахiм» Iван Бамбiза падкрэслiў, што плануемая мадэрнiзацыя вытворчасцi цалкам адпавядае сусветным патрабаванням рынку. Будаўнiцтва новага, пятага руднiка на Чырвонаслабодскiм участку Старобiнскага радовiшча дасць магчымасць значна павялiчыць аб’ёмы вытворчасцi калiйных угнаенняў i перавысiць долю экспарту. Праграмай прадугледжаны таксама ўкараненне шэрагу прыродаахоўных праектаў i больш эфектыўнае выкарыстанне так званых адвалаў — «хвастоў» калiйных руд. Аднак прафiнансаваць праекты такога маштабу самастойна «Беларуськалiй» пакуль яшчэ не мае магчымасцi. Для таго каб паскорыць работы на будпляцоўцы новага руднiка i пры гэтым не страцiць праектнай магутнасцi першага i другога рудаўпраўленняў, прадпрыемству неабходна дзяржаўная падтрымка. Сёння дэфiцыт сродкаў складае 405 мiльёнаў долараў. А з запланаваных праграмай iнвестыцый у памеры 236,7 мiльёна долараў фактычна выкананы работы толькi на 168,7 мiльёна долараў. Каб папоўнiць гэты дэфiцыт сродкаў, «Беларуськалiю» прапанавана павялiчыць у наступным годзе дэкларуемыя цэны на калiйныя ўгнаеннi, якiя рэалiзуюцца на ўнутраным рынку. Акрамя таго, плануецца вызвалiць прадпрыемства ад выплаты мытных плацяжоў на ўвозiмае iмпартнае абсталяванне, а таксама экалагiчнага падатку за карыстанне прыроднымi рэсурсамi. Дарэчы, у мiнулым годзе «Беларуськалiй» выплацiў больш як 2 мiльярды рублёў экалагiчнага падатку, а за кошт свайго прыбытку вымушаны быў патрацiць на фiнансаванне прыродаахоўных аб’ектаў 9,2 мiльярда рублёў. Падводзячы вынiкi абмеркавання гэтага пытання, Генадзь Навiцкi запатрабаваў ад кiраўнiкоў канцэрна i вытворчага аб’яднання «Беларуськалiй» больш дакладна акрэслiць схему выкарыстання сыравiны на перспектыву. А ў наступныя паўгода, падкрэслiў ён, неабходна распрацаваць меры па прамысловай перапрацоўцы адходаў, падключыць да гэтай работы вучоных. Неабходна прадоўжыць навуковыя даследаваннi па выкарыстанню падземных расолаў. Прэм’ер-мiнiстр звярнуў увагу i на тое, што ва ўмовах дэфiцыту сродкаў на прадпрыемстве не спяшаюцца вызваляцца ад невытворчых затрат. Асаблiва гэта датычыцца ўтрымання жылля, дзiцячых садкоў. Генадзь Навiцкi даручыў да 15 верасня вызначыць тэрмiны па перадачы аб’ектаў сацыяльнай сферы на гарадскi баланс. У прапанаваным дакуменце аб мерах па дзяржаўнай падтрымцы «Беларуськалiя» прадугледжана штогадовае выдзяленне сродкаў на капiтальнае будаўнiцтва, i яны будуць накiраваны на фiнансаванне новага руднiка. Закранаючы непасрэдна вытворчую дзейнасць «Беларуськалiя», прэм’ер-мiнiстр паставiў перад яго калектывам задачу выйсцi на бясстратныя цэны на калiйныя ўгнаеннi на ўнутраным рынку. Да гэтага часу частку выдаткаў пры вытворчасцi тукаў калгасам i саўгасам рэспублiкi прадпрыемства брала на сябе. Безумоўна, такая мера не радуе сельгасвытворцаў. Аднак, як заўважыў Генадзь Навiцкi, гэта прымусiць аграрную галiну краiны больш рацыянальна выкарыстоўваць сродкi i самi ўгнаеннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма развiцця вытворчага аб’яднання «Беларуськалiй», якая разлiчана на 2002—2010 гады i ўключае ў сябе меры па пашырэнню сыравiннай базы i тэхнiчн
|
|