Сушка караняплодаў i цыбулi
У шматлiкай сямейцы агародных культур заўсёды знойдуцца хоць крышачку сапсаваных хваробамi, нашымi неасцярожнымi рухамi, заўчасна выспеўшымi. Выкарыстаць iх да стала ў свежым выглядзе немагчыма — iх замнога. Выкiнуць шкада. Але iх можна сушыць! Так, як сушым, скажам, ягады, яблыкi цi грушы. Калi набiраецца прадукцыi нямнога, яе можна рассыпаць па сетках.
МОРКВА павiнна быць толькi чырвонага колеру з маленькiм стрыжнем. Бацвiнне абрэзаць, добра памыць. Абразаючы зялёны лiст, звярнiце ўвагу на галоўку кожнай асобiны. Калi расла над зямлёю, то зразаць усю зялёную частку да аранжавага колеру. Цi знiмаць скурку нажом? Гэта пажадана. Але калi мыццё было стараннае, то саскрабаць верхнi слой неабавязкова. Далей усё ўкiдваем у вар. Варым 15 хвiлiн. Гэта малыя караняплоды. 100-грамовыя трымаць да 20 хвiлiн. Затым каструлю знiмаем з агню i астуджваем. Моркву наразаем стружкай (як дзве запалкi). Раскладваем на жалезнае сiта i сушым у печы цi духоўцы пры тэмпературы 65—75 градусаў. Высушаная морква лёгка ломiцца пальцамi. Каранi ПАСТАРНАКУ, ПЯТРУШКI i СЕЛЬДЭРЭЮ мыем, аддзяляем бацвiнне i дробныя парасткi. Вызвалiць ад скуркi. Нарэзаць кружочкамi цi той жа саломкай. Не варыць! Адразу класцi на сiта i сушыць пры тэмпературы ад 60 да 70 градусаў. З ЦЫБУЛI (i толькi вострых сартоў!) знiмаць шалупiнне. Адрэзаць донца i шыйку. Нарэзаць кружкамi, выдзелiць кольцы. Сушыць на сiтах пры тэмпературы 55—65 градусаў. Добра высушаная цыбуля мае жаўтаваты колер. Усе караняплоды i цыбуля вельмi ломкiя. Iх на дзень змясцiць на скразнячок (без сонца). Уся прадукцыя набудзе эластычнасць. Захоўваць у шкляных слоiках, мяшочках. Паветра сухое i прахалоднае. Тэмпература ад нуля да 6 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шматлiкай сямейцы агародных культур заўсёды знойдуцца хоць крышачку сапсаваных хваробамi, нашымi неасцярожнымi рухамi, заўчасна выспеўшымi |
|