Насенне яблынь i груш павiнна прайсцi стратыфiкацыю
Сёлета сады аддаюць ураджай раней за вызначаныя сярэднiя тэрмiны. У вераснi будзем нарыхтоўваць на доўгую зiму самыя познiя сарты. Яны ж найбольш падыходзяць i для нарыхтоўкi насення. Выгадаваныя з такога насення прышчэпы прымаюць прышчэпкi практычна ўсiх сартоў.
На першае месца паставiм «антонаўку». Прышчэпа ў двухгадовым узросце прымае любы сорт. Зрастанне новай «сямейкi» поўнае i трывалае. Ужо праз тры гады на антонаўскiх прышчэпах будуць першыя плады. Добрыя «бацькi» такiя сарты, як «уэлсi», «баравiнка», «карычнае паласатае», «белы налiў». На апошнi прышчапляць толькi летнiя сарты цi, як выключэнне, асеннiя. Для груш выдатныя прышчэпы атрымлiваюцца з насення лясных «сябровак». Любое зярнятка, якое акуратна выдзелiлi з плода, павiнна прайсцi даспяванне. Для гэтага адабраныя асобiны змясцiць у рачны пясок i паставiць у халодны склеп амаль на ўсю зiму. Сачыць, каб пясок не перасыхаў, каб у iм не размножылiся хваробы. За тры-чатыры месяцы кожная асобiнка падрыхтуе сябе для пасеву. Костачкi вiшань i слiў павiнны знаходзiцца ў пяску большы тэрмiн — да пяцi-шасцi месяцаў. Тэмпература таксама плюсавая — 2—5 градусаў цяпла. Усе перапетыi стратыфiкацыi насенне выдатна праходзiць непасрэдна ў глебе. Для гэтага на адведзеным участку (скажам, падрыхтаванай дзярнiне) высявайце на зiму свае здабыткi на глыбiню 5—8 см. Зрабiце паметкi. Умераная вiльготнасць, мароз i адлiгi, снег i вада найлепшым чынам будуць спрыяць прарастанню. I вясною наша поле-градка зазелянее ўсходамi. «Маладняк» падкармiць, прапалоць, палiць. Праз два гады будуць цудоўныя прышчэпы для прышчэпак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета сады аддаюць ураджай раней за вызначаныя сярэднiя тэрмiны. У вераснi будзем нарыхтоўваць на доўгую зiму самыя познiя сарты
|
|