21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтамабiль у крэдыт...

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ГРЫШЫН

Не выключана, што ў хуткiм часе ў нашых грамадзян з’явiцца магчымасць атрымлiваць у банках крэдыты ў замежнай валюце на куплю аўтамабiля. Справа ў тым, што Нацыянальны банк Беларусi на сваiм праўленнi ўнёс змяненнi i дапаўненнi ў Правiлы размяшчэння банкамi краiны грашовых сродкаў у форме крэдыту. Менавiта гэтым дакументам для насельнiцтва рэспублiкi i прадугледжваюцца некаторыя прыемныя новаўвядзеннi.

Наогул, унесеныя змяненнi прадугледжваюць магчымасць дадатковай эмiсii банкаўскiх пластыкавых картак, пашыраюць спектр банкаўскiх паслуг шляхам прадастаўлення фiзiчным асобам магчымасцi разлiкаў за набываемыя тавары праз крэдыты банкаў, а таксама магчымасць зняцця наяўных грашовых сродкаў з крэдытных банкаўскiх пластыкавых картак.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка Мiхаiл ЖУРАВОВIЧ, гэтым дакуметам для фiзiчных асоб пашыраны i пералiк выпадкаў атрымання крэдытаў у замежнай валюце.

— Калi раней яны выдавалiся на будаўнiцтва жылля i куплю жылых памяшканняў, то з уступленнем пастановы ў сiлу на якiя яшчэ мэты чалавек зможа атрымаць крэдыт у СКВ?

— Названыя змяненнi даюць права атрымання яго, у тым лiку па дагаворах удзелу ў рамках мясцовых жыллёвых пазык, а таксама на рамонт жылых памяшканняў i набыццё транспартных сродкаў. Акрамя таго, дакументам адменена праверка матэрыяльнага забеспячэння, а тэрмiн пагашэння пратэрмiнаванай запазычанасцi можа быць павялiчаны да 5 гадоў. Мiж iншым, раней гэты тэрмiн, быў не больш чым 12 месяцаў.

— А з чым звязана пашырэнне пералiку атрымання крэдытаў у валюце?

— Удасканальваецца форма работы банкаў, вывучаецца попыт насельнiцтва на пэўныя вiды паслуг. Як вядома, уклады фiзiчных асоб у банках павялiчваюцца. Зразумела, грошы не могуць там ляжаць мёртвым грузам. Тым больш, Канцэпцыяй развiцця банкаўскай сiстэмы прадугледжана пашырэнне пералiку паслуг.

— Як хутка банкi прыступяць да выдачы валютных крэдытаў на куплю, напрыклад, транспартных сродкаў?

— Праўленнем Нацбанка змяненнi i дапаўненнi ў Правiлы размяшчэння банкамi краiны грашовых сродкаў у форме крэдытаў адобраны, аднак дакумент яшчэ не прайшоў прававую экспертызу. Вось калi апошняе адбудзецца i адпаведная пастанова будзе апублiкавана ў прэсе, тады банкi i змогуць прыступiць да аказання новых вiдаў паслуг.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не выключана, што ў хуткiм часе ў нашых грамадзян з’явiцца магчымасць атрымлiваць у банках крэдыты ў замежнай валюце на куплю аўтамабiля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика