Дзве хваробы — многа, дзве кватэры — не
Мне 75 гадоў, жыву ў прыватызаванай кватэры. Пакiнуць яе (падарыць цi завяшчаць) хацеў бы сваёй дачцэ. Але яна жыллём забяспечана. Цi не стане гэты факт перашкодай?
А. Богдан, г. Лiда. Наяўнасць жылля ў дачкi не можа быць перашкодай для ажыццяўлення ўладальнiкам прыватызаванай кватэры сваiх правоў па распараджэнню маёмасцю, якая яму належыць. Г. зн., вы можаце распараджацца ёю як захочаце: прадаваць, завяшчаць, здаваць у арэнду, праводзiць iншыя здзелкi, якiя не супярэчаць закону. Наяўнасць жылля ў дачкi не можа быць таксама перашкодай для яе пры рэалiзацыi сваiх правоў на ўласнасць. Яна сама мае права вырашаць, жыць ёй у падоранай кватэры цi здаваць яе ў наём i г. д. Можа ўзнiкнуць пытанне: а як быць, калi ў дачкi ўжо ёсць ва ўласнасцi кватэра? Заканадаўствам вызначана, што склад i кошт маёмасцi, якая знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi, набытай грамадзянiнам за кошт яго працоўных даходаў, прадпрымальнiцкай дзейнасцi, зберажэнняў i на iншых падставах, што дапускаюцца законам (напрыклад, дарэнне, перадача ў спадчыну), не абмяжоўваецца. Значыць, ва ўласнасцi грамадзянiна можа быць не адна, а некалькi кватэр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне 75 гадоў, жыву ў прыватызаванай кватэры. Пакiнуць яе (падарыць цi завяшчаць) хацеў бы сваёй дачцэ. Але яна жыллём забяспечана. Цi не стане гэты фа |
|