Калi супраць — нiкога
Вiктар САВIЦКI
У нас пад адным дахам (жыллё непрыватызаванае) жывуць i прапiсаны па сутнасцi тры сям’i: бацькi, брат з жонкай i дачкой i я з сынам. Напiшыце, цi можа брат (мацi — адказны кватэранаймальнiк) без нашай згоды падзялiць асабовы рахунак?
В. Кашкан, г. Мiнск. Асобны фiнансава-асабовы рахунак сведчыць аб наяўнасцi самастойнага права карыстання жылым памяшканнем. Па гэтаму рахунку налiчваюцца плацяжы за карыстанне iм i камунальнымi паслугамi. Падзел асабовага рахунку магчымы толькi пры змяненнi дагавора найму жылога памяшкання. Паўналетнi член сям’i наймальнiка жылога памяшкання мае права з пiсьмовай згоды наймальнiка i iншых членаў сям’i, якiя з iм пражываюць, патрабаваць прызнання яго наймальнiкам па раней заключанаму дагавору найму замест першапачатковага наймальнiка. I ён жа мае права патрабаваць заключэння асобнага дагавора найму, калi з пiсьмовай згоды астатнiх паўналетнiх членаў сям’i, якiя з iм пражываюць, i ў адпаведнасцi з агульнай плошчай жылога памяшкання, якая прыпадае на яго долю, альбо ў адпаведнасцi з пагадненнем аб парадку карыстання жыллём яму можа быць выдзелена iзаляванае жылое памяшканне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нас пад адным дахам (жыллё непрыватызаванае) жывуць i прапiсаны па сутнасцi тры сям’i: бацькi, брат з жонкай i дачкой i я з сынам. Напiшыце, цi можа
|
|