21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скарбы валанцёрскiя

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга БАЛАШЭВIЧ

Калi вы бывалi ў Нясвiжы, магчыма, наведвалi Замкавы парк, зазiралi падчас экскурсii ў Стары, выпадкова маглi трапiць у Японскi цi Англiйскi... А вось Альбу — самы старажытны парк Нясвiжа — мясцовыя жыхары хаваюць ад цiкаўнага турысцкага вока i паказваюць гэты скарб толькi знаўцам гiсторыi i валанцёрам, без дапамогi якiх не абыдзешся.

Валанцёрскаму летнiку «Альба» ўжо сем гадоў, а iснуе ён дзякуючы актыўнай працы Беларускага саюза моладзi i шчырай зацiкаўленасцi адмiнiстрацыi г. Нясвiжа.

Альба-парк быў заснаваны яшчэ ў XVI ст. i служыў Радзiвiлам чымсьцi накшталт загараднай рэзiдэнцыi. Але сёння па знешняму выгляду вельмi цяжка назваць гэты гушчар паркам. Пра колiшнюю велiч нагадваюць толькi алеi, атуленыя маршчатымi спiнамi волатаў-дрэў, i унiкальная канальная сiстэма, асушаная на карысць мясцовай вытворчасцi.

Шчыра цiкавяцца паркам вучоныя, але канкрэтныя, бачныя воку справы робяць галоўным чынам валанцёры. Зразумела, адрадзiць 600 гектараў парку намаганнямi толькi юначых рук немагчыма. Таму Андрэем Шулаевым i Змiцерам Савельевым, студэнтамi БНТУ i арганiзатарамi лагера, быў распрацаваны спецыяльны турысцкi маршрут, i сёлета работы ў Альбе ахапiлi востраў — цэнтр канальнай сiстэмы i адзiн з найбольш буйных каналаў.

Шторанiцы мясцовыя жыхары з-за платоў сачылi за гуртам узброеных пiламi i сякерамi юнакоў — валанцёры ехалi на працу.

— Кр-р-гах! — распаленым азартам юнакам быццам стала не хапаць хмызняку: хлопцы павалiлi даволi вялiкае дрэва.

— Навошта вы яго? — запыталася я.

— У канале нiчога не павiнна расцi. Гэта ж парк! — i, задаволеныя сабой, хлопцы пачалi распiлоўваць дрэва на кавалкi i выцягваць на бераг. Сечанае голле дзяўчаты адразу збiралi ў кучы, што раслi проста на вачах.

Паглядзеўшы на пераканаўчыя вынiкi першых дзён працы ў «Альбе», мясцовае кiраўнiцтва папрасiла валанцёраў дапамагчы прыбраць брацкiя могiлкi каля вёскi Карцэвiчы, а потым i могiлкi часоў першай сусветнай вайны паблiзу горада Снова.

Зрэшты, заставаўся ў iх час i на адпачынак. Прычым расфарбаваць уласнае жыццё ў яркi колер моладзь спрабавала самастойна. Нiводны дзень лагернай змены не быў пазбаўлены цiкавых мерапрыемстваў. Перш-наперш усе навiчкi «Альбы» прайшлi традыцыйнае пасвячэнне-гульню «Хаотыкi», падчас якой iм прыйшлося перамацаць ледзь не кожны каменьчык у двары, каб адшукаць схаваныя знакi, i выканаць мноства заданняў накшталт мiмiчнага выяўлення мясарубкi.

Але «Хаотыкi» — гэта толькi «кветачкi». На наступны дзень валанцёры ратавалiся ад iмправiзаванай катастрофы на паветраным шары, будавалi жыццё свайго племя на бязлюдным востраве i, урэшце, адзначалi вяселле.

А ў «дзень банцiка» з ранiцы i да вечара кожны ўдзельнiк летнiка насiў на сабе банцiк — хто са стужкi, хто са шнуркоў, хто з травы, а ў каго банцiка не было, аддаваў фант i мусiў адпрацаваць яго ўвечары ля вогнiшча.

Калi ж на Альбу спускалася ноч — надыходзiў час iсцi на паляванне. «На каго?» — спытаеце вы. На прывiдаў, вядома. Кожны прыстойны замак абавязкова мае сваю цёмную гiсторыю ўласнага прывiду, якi стогне пад скляпеннямi. А кожны прыстойны валанцёр зацiкаўлены ў тым, каб пабачыць нешта неверагоднае. У Нясвiжы, як вядома, час ад часу паказваюцца людзям дзве зданi: Чорная панна — атручаная Бонай Сфорцай жонка караля Рэчы Паспалiтай Жыгiмонта II Барбара Радзiвiл i Марыся — ахвяра жорсткiх нораваў славутага роду, што памерла ад роспачы на магiлцы забiтай Радзiвiлам дачушкi.

Iдзём ланцужком. У парку цёмна i сапраўды жудасна. Лiхтары асвятляюць толькi цэнтральную алею, а недзе над галовамi надрываецца нейкая птушка, але больш за ўсё палохае месяц — чырвоны, быццам абмыты крывёю...

А вось i Стары парк, дзе ля сваёй скульптурнай копii найчасцей з’яўляецца Барбара. Вузенькая пляма святла ад кiшэннага лiхтарыка абмацоўвае дрэвы, але скульптура нiбы скрозь зямлю правалiлася. Раптам з цемры «выпаўзла» агароджа з прыадчыненымi варотцамi — выхад з парку. Прагледзелi! Калектыўна вырашаем, што ж рабiць далей: вярнуцца i пашукаць яшчэ цi iсцi ў лагер. Баязлiвых аказалася больш, i гурт накiроўваецца дадому. На алеi, асветленай лiхтарамi, страх адступае. Ранiцай усе пачалi спiсваць сваю палахлiвасць на «акрываўлены» месяц, але на прапанову дубль-палявання згаджаюцца адзiнкi.

... Лета даўно ўжо выспела i скацiлася на восеньскi залаты дыван. Лагерная змена таксама адзвiнела i махае на развiтанне бруднымi рабочымi рукавiцамi праз акно аўтобуса. Наперадзе цэлы навучальны год, але цяпер «Альба» i альбайцы — адно цэлае. На вакзале валанцёры навыперадкi запрашаюць адзiн аднаго ў госцi, а ў дупле волата-дуба ў Альбе, самым старажытным парку Нясвiжа, на год схаваны скарб — запавет валанцёраў сёлетняга лагера тым, хто прыедзе ў «Альбу-2003». Больш за ўсё хлопцы i дзяўчаты хацелi б прачытаць свае лiсты самi, бо хто ж не марыць вярнуцца туды, дзе на працягу 18 дзён адной валанцёрскай сям’ёй змагаўся з хмызняком, прывiдамi i бясконцымi выдумкамi важатых. Чакай нас, Альба!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы бывалi ў Нясвiжы, магчыма, наведвалi Замкавы парк, зазiралi падчас экскурсii ў Стары, выпадкова маглi трапiць у Японскi цi Англiйскi... А вось
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика