Канстытуцыйны суд вырашыць лёс дазвольнай адзнакi, Савет Мiнiстраў — савецкiх пашпартоў
Сяргей РАСОЛЬКА
Учора па iнiцыятыве Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыйны суд разгледзеў пытанне аб адпаведнасцi Канстытуцыi шэрагу нарматыўных прававых актаў, што ўтрымлiваюць патрабаванне аб абавязковай адзнацы ў пашпарце грамадзянiна, якая дае дазвол на часовы выезд з Рэспублiкi Беларусь.
Як паведамiў «Звяздзе» намеснiк начальнiка ўпраўлення пашпартна-вiзавай службы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Валерый Казлоўскi, Канстытуцыйны суд 17 верасня толькi заслухаў меркаваннi ўсiх зацiкаўленых бакоў. Канчатковае рашэнне — быць цi не ў пашпартах беларусаў дазвольнай адзнакi — ён вынесе 25 верасня. Нагадаем, што народныя выбраннiкi лiчаць, што такая адзнака супярэчыць нормам Канстытуцыi, якiя даюць права грамадзянам на свабоднае перамяшчэнне як у межах краiны, так i ў iншыя краiны. На думку дэпутатаў, Канстытуцыйны суд павiнен улiчыць пры вынясеннi канчатковага рашэння гэтую бясспрэчную акалiчнасць. Яшчэ намеснiк начальнiка ўпраўлення пашпартна-вiзавай службы МУС Валерый Казлоўскi паведамiў, што ў Савет Мiнiстраў накiраваны праект пастановы аб абмежаваннi тэрмiну дзеяння пашпартоў грамадзянiна СССР узору 1974 года i пашпартоў грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь (з «Пагоняй») узору 1993 года («Звязда» пра гэта пiсала яшчэ на пачатку лета). Аднак калi першапачаткова планавалася ўстанавiць гэты тэрмiн да 31 снежня 2003 года, дык у пададзеным у Савет Мiнiстраў праекце называецца ўжо iншы час — да 1 лiпеня 2004 года. Да прыкладу, у Расii тэрмiн абмену пашпартоў грамадзянiна СССР узору 1974 года быў зменены ў iншы бок: з 31 снежня 2005 года на 31 снежня 2003 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора па iнiцыятыве Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыйны суд разгледзеў пытанне аб адпаведнасцi Канстытуцыi шэра
|
|