Ёсць зрухi i на Усходзе i на Захадзе
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
У Мiнску афiцыйныя асобы працягваюць каменцiраваць вынiкi пасяджэння Саюзнага Саўмiна. На прэс-канферэнцыi намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Аляксандр Мiхневiч — член беларускай дэлегацыi — адзначыў, што з 25 пытанняў нiводнае не было адкладзена «на потым». Удалося кардынальна скарацiць долю бартэру ў гандлi. Калi некалькi гадоў назад ён складаў 40 працэнтаў ад аб’ёму беларускага экспарту ў Расiю, то цяпер каля 10 працэнтаў. Паводле слоў А. Мiхневiча, вельмi пазiтыўным з’яўляецца i тое, што краiнам удаецца ўсё далей адыходзiць ад «шэрага» экспарту, непразрыстых формаў гандлю. У той жа час намеснiк мiнiстра выказаў заклапочанасць захаваннем адмоўнага сальда ва ўзаемным гандлi.
З iншага боку, Беларусь iмкнецца ўсямерна развiваць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва з развiтымi краiнамi Заходняй Еўропы. Толькi за 7 месяцаў гэтага года экспарт тавараў беларускiх вытворцаў у краiны Еўрапейскага саюза вырас амаль на 60 працэнтаў. Сёння больш за 2 млрд. долараў ЗША гандлю Беларусi прыпадае на ЕС. Паступова мяняецца структура экспарту ў краiны Еўрасаюза. Туды акрамя прадукцыi з невысокай ступенню перапрацоўкi (хiмiчныя валокны, нiткi, гарбарная сыравiна, тканiны, мэблевыя паўфабрыкаты) ужо ўсё больш пастаўляецца машын i абсталявання. У некаторыя краiны, напрыклад, Францыю, доля складанатэхнiчных вырабаў у беларускiм экспарце складае 30 i больш працэнтаў. Экспарт у краiны Заходняй Еўропы мог бы быць значна большым, калi б не аднабаковыя абмежаваннi ЕС на шляху беларускiх тавараў. Для якiх, дарэчы, на думку А. Мiхневiча, няма аб’ектыўных прычын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску афiцыйныя асобы працягваюць каменцiраваць вынiкi пасяджэння Саюзнага Саўмiна
|
|