Буйное паражэнне «Гомеля»
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
I адбудзецца гэта ў самы блiжэйшы час.
Як вядома, на сталiчным праспекце Машэрава iдзе да завяршэння будаўнiцтва крытага футбольнага манежа, кантроль за якiм вядзе прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Беларускай федэрацыi футбола было даручана адшукаць сродкi для закупкi сучаснага штучнага пакрыцця. Прэзiдэнт БФФ Рыгор Фёдараў месяц таму на сустрэчы з журналiстамi сказаў, што такому «полю» — быць. I слова сваё трымае. Днямi з яго ўдзелам быў падпiсаны чатырохбаковы дагавор на фiнансаванне, пастаўку i ўстаноўку штучнага пакрыцця для футбольнага манежа ў Мiнску. Падрыхтоўчыя работы будаўнiчая арганiзацыя ўзялася правесцi да 1 лiстапада гэтага года. Гэты тэрмiн узяў на аловак саветнiк FIFA Эрык Харысан, якi ўжо паспеў наведаць будоўлю. Для здзяйснення ўказанага праекта, на падставе праведзенага тэндэра FIFA, была выбрана канадская кампанiя «Fieldturf», якая ўжо мае вопыт устаноўкi пакрыццяў у краiнах СНД, у прыватнасцi, на вялiкай спартыўнай арэне ў «Лужнiках». Кошт гэтага праекта складзе 395.247 долараў ЗША, а фiнансаванне будзе весцiся за кошт праграмы FIFA — «GOAL».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалiсты «Гомеля» пасля першага дамашняга матча 1/64 фiналу Кубка УЕФА супраць германскага «Шальке-04» практычна развiталiся з марамi прайсцi ў наст
|
|