Як абменяць па гарантыi няякасны абутак?
Сяргей РАСОЛЬКА
«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41 Мiнчанiн 6 верасня гэтага года набыў у камерцыйным гандлi iмпартны восеньскi абутак. Аднак пакупка аказалася, на жаль, няўдалай — пасля першага ж моцнага дажджу яна, як кажуць, фактычна «загадала доўга жыць». Цi можна абутак вярнуць прадаўцам? Якая гарантыя ўстаноўлена для такаго тавару?Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў», у прыватнасцi, артыкулам 30, для абутку сезоннага прызначэння гарантыйныя тэрмiны носкi лiчацца: для зiмовага — з 15 лiстапада, веснавога i восеньскага — адпаведна з 1 сакавiка i 15 верасня, летняга — з 1 мая (дарэчы, у папярэдняй рэдакцыi закона былi тыя ж тэрмiны). Згодна з артыкулам 22, у выпадку выяўлення спажыўцом недахопаў тавару i прад’яўлення патрабавання аб замене такога тавару прадавец (вытворца) абавязаны замянiць такi тавар неадкладна, а пры неабходнасцi дадатковай праверкi якасцi такога тавару прадаўцом (вытворцам) — замянiць яго на працягу чатырнаццацi дзён з дня прад’яўлення ўказанага патрабавання. Пры адсутнасцi ў прадаўца (вытворцы) неабходнага для замены тавару на дзень прад’яўлення ўказанага патрабавання прадавец (вытворца) павiнен замянiць тавар на працягу месяца з дня пра’яўлення ўказанага патрабавання. У выпадку адсутнасцi ў прадаўца (вытворцы) тавару гэтай мадэлi (маркi, тыпу, артукула i г. д.) на прычынах, якiя не залежаць ад прадаўца, на працягу месяца з дня прад’яўлення патрабавання спажыўца прадавец (вытворца) абавязаны прадаставiць яму аналагiчны тавар iншай мадэлi (маркi, тыпу, артыкула i г. д.) са згоды спажыўца. Дарэчы, пры замене тавару гарантыйны тэрмiн лiчыцца нанова з дня перадачы тавару спажыўцу. А калi ўзнiкла спрэчка, хто вiнаваты ў тым, што тавар-пакупка сапсаваўся, то пры такой сiтуацыi прадавец (вытворца) абавязаны правесцi экспертызу тавару за свой кошт. Кошт экспертызы аплачваецца прадаўцом (вытворцам). Калi ў вынiку экспертызы тавару будзе ўстаноўлена, што недахопы ўзнiклi пасля продажу тавару спажыўцу ў вынiку парушэння iм устаноўленых правiлаў выкарыстання, спажывец будзе абавязаны кампенсаваць прадаўцу (вытворцу) расходы на правядзенне экспертызы (артыкул 19). Што рабiць, калi прадавец (вытворца) адмаўляецца задаволiць вусныя прэтэнзii з нагоды набыцця няякаснага тавару? Спажыўцу трэба скласцi прэтэнзiю ў пiсьмовым выглядзе ў двух экземплярах. Адзiн пакiньце прадпрыемству, на другiм, якi застанецца ў вас, папрасiце адказнага работнiка паставiць дату i подпiс. Калi ў гэтым спажыўцу адмовяць, трэба накiраваць прэтэнзiю па пошце заказным пiсьмом з копiяй касавага чэка. Калi рэакцыi не будзе, то тады трэба звяртацца ў суд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнчанiн 6 верасня гэтага года набыў у камерцыйным гандлi iмпартны восеньскi абутак. Аднак пакупка аказалася, на жаль, няўдалай — пасля першага ж моцн
|
|