21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час нараджэння праграмуе Лёс?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Янка КРУК

(Працяг. Пачатак у нумары за 11 кастрычніка).

У гiстарычнай, культуралагiчнай i сацыялагiчнай лiтаратуры неаднаразова адзначалася незвычайная заканамернасць: у гiсторыi той або iншай цывiлiзацыi, сям’i народаў або асобных этнасаў адбываюцца маштабныя катаклiзмы на мяжы стагоддзяў. Даволi шмат фаталiстычных выказванняў прагучала ў сродках масавай iнфармацыi два гады таму, на мяжы стагоддзяў i тысячагоддзяў. Гаворка iшла пра тое, што сусветная цывiлiзацыя «закадзiравана» на дзве тысячы гадоў iснавання, а далей наступiць «канец свету». Як бы там нi было, аднак мы павiнны канстатаваць, што пачатак новага стагоддзя суправаджаўся крайняй палiтычнай i сацыяльнай напружанасцю, неардынарнымi прыроднымi катаклiзмамi, шматлiкiмi ачагамi ваенных дзеянняў. Вiдаць, у фатальную гульню лiкаў уцягнуты i лёсы канкрэтных людзей.

У нумералогii ёсць два супрацьлеглыя па сваёй зместавай напоўненасцi складаючыя: 0 i 9. Лiк дзевяць сiмвалiзуе выключны боскi пачатак, моцны iнтэлектуальны патэнцыял. Цяпер давайце паспрабуем уявiць сабе лёс чалавека, якi нарадзiўся ў 9 гадзiн ранiцы 09.09.1999 г. Проста немагчыма ўстрымацца ад самага агульнага каментарыя i выказаць меркаванне аб тым, што ў гэты дзень моцным дзiцячым голасам аб сабе заявiў той чалавек, якi праз 33 гады зможа павесцi за сабой усё чалавецтва новай iдэяй сумеснага тварэння, суiснавання ўсiх народаў Зямлi.

Але паглядзiце, што адбылося далей. Следам за гэтай выключнай сiтуацыяй прыйшла не менш загадкавая i таямнiчая: надышоў новы год, у якiм маюцца аж тры нулi. Уражанне такое, быццам наша гiсторыя i сапраўды спрабуе распачаць усё нанова. Больш таго, на працягу гэтага года было нямала дзён, якiя па сваёй лiчбавай сiмволiцы значна ўзмацняюць нулявы пачатак тысячагоддзя, напрыклад, 10.01.2000 г., 20 або 30 мая 2000 г., а яшчэ горш — 10.10.2000 г. Што закладзена Лёсам тым людзям, якiя нарадзiлiся ў гэтыя незвычайныя днi?

У ведыйскай лiтаратуры даецца шэраг парад, як хоць у нейкай ступенi нейтралiзаваць адмоўную запраграмаванасць i станоўча паўплываць на характар жыццёвых падзей.

Адным з асноўных момантаў уздзеяння на Долю нованароджанага з’яўляецца абрад хрышчэння. Калi, умоўна кажучы, у звычайных сiтуацыях абрад мае традыцыйнае развiццё, то ў выпадку, калi дзiця нарадзiлася ў адзiн з «нешчаслiвых» дзён, у яго кантэкст неабодна ўвесцi некалькi дадатковых абмежаванняў для яго ўдзельнiкаў. Назавём толькi некаторыя з iх.

Калi ўдзельнiкi абрада хрышчэння адпраўляюцца ў храм, то нiхто i нiкому ўслых аб гэтым не гавораць. Зразумела, што ўсе прысутныя ведаюць аб маючай адбыцца падзеi, аднак усiм iм трэба зрабiць выгляд, быццам яны не ведаюць, куды кiруюцца хросныя бацькi з сваiм хрэсьнiкам. Перад тым як адправiць кумоў у царкву, пад парог неабходна пакласцi што-небудзь новае — рушнiк, дыванок, палавiк. Падчас хрышчэння хросныя бацькi не павiнны даваць каму-небудзь ад сваёй свечкi запалiць чужую.

Шмат абмежаванняў накладваецца на паводзiны дамачадцаў у гэты дзень у цэлым i асаблiва на тэрмiн правядзення традыцыйнага святочнага застолля. У дзень хрэсьбiн нельга шыць, вязаць, прасцi, ткаць, мыць бялiзну, калоць дровы, капаць зямлю, садзiць дрэвы, забiваць скацiну. Усялякiя хатнiя справы трэба скончыць загадзя або адкласцi iх на наступны дзень.

У дзень хрышчэння трэба абавязкова пералiчыць грошы, каб дзiця было багатае, адорваць усiх усялякiм печывам, за выключэннем блiноў (таму што яны лiчацца адным з асноўных страў памiнальных сталоў). Нельга есцi свiнiну, не дапускаць нiякiх сварак памiж сваякамi. Падчас святочнага застолля трэба папрасiць людзей устрымацца ад ужывання моцных спiртных напояў, кумам увогуле пiць забараняецца, каб iх хрэсьнiк з цягам часу не стаў п’янiцам. Гэты прыклад яскрава сведчыць аб тым, што Лёс чалавека знаходзiцца у руках Фартуны i адначасова ўсяго роду.

Неабходна адзначыць, што ў час з 2001 па 2010 гг. нашы дзецi будуць знаходзiцца пад вечнай пагрозай трох нулёў. Лiчбавы код гэтых гадоў утрымлiвае два нулi, а калi да iх дадаць дзесяты месяц года i 10, 20, 30 чыслы кожнага месяца, то стане зразумелым, што гэтая праблема яшчэ доўга будзе вiсець над нашымi галовамi.

Адным з найбольш эфектыўных крокаў бацькоў нованароджанага ў такiх сiтуацых з’яўляецца наступнае. Калi вы сутыкнецеся з праблемай выбару хросных бацькоў, то павiнны памятаць абавязковае для гэтага выпадку правiла: у поўнай даце нараджэння (год, месяц, дзень) хроснага бацькi i хроснай мацi не павiнна быць нi аднаго нуля. З гэтага вынiкае, што на працягу першага дзесяцiгоддзя ХХI стагоддзя хрышчэнне дзiцяцi становiцца больш чым калi-небудзь духоўным i сацыяльна адказным актам, наступствы выканання якога будуць мець сапраўды лёсавызначальны характар. Асаблiва пiльна трэба будзе выбiраць не толькi самiх хросных бацькоў, аднак i час правядзення хрышчэння, улiчваючы станоўчы перыяд росту Месяца, спiс неспрыяльных дзён, а таксама структуру адна- i шматдзённых пастоў.

(Працяг будзе).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гiстарычнай, культуралагiчнай i сацыялагiчнай лiтаратуры неаднаразова адзначалася незвычайная заканамернасць: у гiсторыi той або iншай цывiлiзацыi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика