21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За тры гады дзеяння дазвольнай адзнакi — пяць базавых велiчынь

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

У сувязi з абнародаваннем Канстытуцыйным Судом канчатковага рашэння па пытанню адзнакi для часовых выездаў за мяжу ў пашпарце грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь («Звязда» колькi часу таму падрабязна асвятляла гэтую тэму) рэдакцыя звярнулася з просьбай даць больш падрабязныя каментарыi да намеснiка начальнiка ўпраўлення пашпартна-вiзавай службы Мiнiстэрства ўнутраных спраў палкоўнiка мiлiцыi Валерыя Казлоўскага.

Сутнасць прынятага рашэння — iснуючая зараз сiстэма афармлення дакументаў для выездаў за мяжу захаваецца яшчэ на працягу крыху больш чым трох гадоў — зразумелая, але як яна будзе ажыццяўляцца на практыцы. Вiдавочна, многiя грамадзяне, чакаючы вердыкта Канстытуцыйнага Суда, не спяшалiся афармляць або падаўжаць тэрмiн дзеяння адзнакi, якая дае права на выезды за мяжу.

— Валерый Антонавiч, галоўнае пытанне: якiм чынам зараз насельнiцтва будзе аплачваць пошлiну за прастаўленне ў пашпартах адзнакi, калi мiнiмальны тэрмiн яе дзеяння на сённяшнi дзень пяць гадоў, а iснуючая сiстэма, згодна з рашэннем Канстытуцыйнага Суда, павiнна праiснаваць толькi тры гады — уносiць пяць цi ўсё ж тры базавыя велiчынi за афармленне?

— Тым грамадзянам, якiя будуць афармляць пашпарты для выездаў за мяжу, давядзецца ўносiць пошлiну ў памеры пяцi базавых велiчыць. Змяншэнне гэтай пошлiны ў блiжэйшай перспектыве не плануецца.

— Калi будзе прынята рашэнне аб увядзеннi другога па лiку пашпарта, у якую суму абыдзецца афармаленне дакумента беларусу?

— Адразу зазначу, што наяўнасць адразу двух пашпартоў — унутранага i замежнага — ужо даўно не навiна для нашых суседзяў, напрыклад, украiнцаў i расiян. Калi ў нас будзе прынята прынцыповае рашэнне аб увядзеннi другога пашпарта, яго афармленне грамадзянам будзе каштаваць шасцi базавых велiчынь, з якiх адна — уласна за сам бланк дакумента. Тэрмiн дзеяння складзе пяць гадоў, дазвольная адзнака ў iм будзе адсутнiчаць. Атрымаць другi пашпарт зможа любы жадаючы.

— Карыстаючыся выпадкам, колькi грамадзян Беларусi ўжо атрымалi новы нацыянальны пашпарт?

— На сённяшнi дзень прыкладна 6 мiльёнаў 750 тысяч чалавек, або каля 77 працэнтаў дарослага насельнiцтва.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з абнародаваннем Канстытуцыйным Судом канчатковага рашэння па пытанню адзнакi для часовых выездаў за мяжу ў пашпарце грамадзянiна Рэспублiкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика