21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апазiцыя ў Беларусi паднiмае на шчыт людзей, звязаных сяброўствам з Масхадавым

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар ЛОЎГАЧ, БЕЛТА

КАМЕНТАРЫЙ

Трагедыя, якая адбылася 23—26 кастрычнiка ў Тэатральным цэнтры ў Маскве, яшчэ раз паказала, наколькi злавесным i небяспечным з’яўляецца для насельнiцтва Зямлi па сутнасцi новая разнавiднасць сусветнай вайны, iмя якой — мiжнародны тэрарызм. Але за кулiсамi гэтай трагедыi, як заўсёды бывае ў экстрэмальных сiтуацыях, з’явiлася iнфармацыя, на падставе якой можна зрабiць выснову «хто ёсць хто».

Сапраўдны гераiзм прадэманстравалi беларускiя медыкi Наталля Ткачук i Вольга Золiна. Знаходзячыся ў становiшчы такiх жа заложнiкаў, бачачы пакуты людзей, яны рызыкнулi i першымi звярнулiся да тэрарыстаў за дазволам аказваць дапамогу тым, хто пакутуе. I зрабiлi гэта пасля таго, як на вачах соцень узятых у палон гледачоў мюзiкла «Норд-Ост» была расстраляна дзяўчына, якая адважылася кiнуць выклiк бандытам. Яны не ведалi, як паставяцца да гэтага «робаты ў масках», але вырашылi выканаць свой прафесiйны абавязак. Вядомы хiрург Леанiд Рашаль, таксама яшчэ не ведаючы, што гэта рабiлi беларускiя медыкi, пасля прыёму ў Прэзiдэнта РФ Уладзiмiра Пуцiна паведамiў: «Я расказаў аб подзвiгу медыцынскiх работнiкаў, перш за ўсё аб двух урачах, якiя ўзялi на сябе цяжкую работу аказання пад дуламi пiсталетаў дапамогi заложнiкам».

Аднак трагедыя высвецiла i iншае. На жаль, у грамадстве, разам з сапраўднымi патрыётамi сваёй зямлi, ёсць i тыя, хто ў цяжкiя часы або мяняюць аблiчча, або выкарыстоўваюць надзвычайную сiтуацыю ва ўласных мэтах. Успомнiм Вялiкую Айчынную, калi сярод мiльёнаў суайчыннiкаў, тых, хто не шкадаваў жыцця для абароны Радзiмы, знайшлiся i такiя, хто адразу ж начапiў варожыя цацкi... I не толькi простыя грамадзяне, але i генералы. Самым «яркiм» экземплярам сярод iх, вядома, быў Уласаў.

Генеральская тэма ўсплыла i ў час тэракта ў Маскве. I, як гэта нi сумна, звязана яна з жыхарамi Беларусi. Высветлiлася, што некаторыя, хто мае генеральскiя званнi, не супраць зарабiць на горы хоць якi-небудзь палiтычны капiтал. Так, былы мiнiстр абароны, цяпер пенсiянер Павел Казлоўскi на пытанне адной з апазiцыйных газет «Вы б пайшлi ў заложнiкi?» не прамiнуў выкарыстаць зручны выпадак, каб чарговы раз мазнуць чорнай фарбай краiну, дзе жыве: «У Расii пайсцi заложнiкам, мусiць, можна. У нашай дзяржаве гэта цяжка».

Iншы генерал, але ўжо пры пасадзе не ваеннага профiлю, дэпутат Палаты прадстаўнiкў Валерый Фралоў разгаварыўся адкрыта да такой ступенi, што паведамiў наступнае: «Няма пытанняў, я гатовы, i ёсць яшчэ група дэпутатаў, якiя хочуць дапамагчы. Не больш як паўгадзiны таму мы сазвоньвалiся з Асланам Масхадавым i абмяркоўвалi такi варыянт. Я добра знаёмы з Асланам Алiевiчам, мы сябруем...».

Як вядома, Аслан Алiевiч не хто iншы, як той, хто змянiў Дудаева i ўзначалiў бандфармiраваннi, на рахунку якiх сотнi бязвiнных ахвяр у Будзёнаўску, Валгадонску, Маскве. I вось цяпер генерал у Мiнску, якога, як вядома з тэлефоннай размовы лiдэра Аб’яднанай грамадзянскай партыi Анатоля Лябедзькi i дэпутата Дзярждумы Барыса Нямцова, робяць разменнай палiтычнай картай пэўныя сiлы ў Маскве, i дудаеўскi генерал — кiраўнiк тэрарыстаў у чэчэнскiх лясах — вырашылi дамовiцца. Як старыя сябры. Самае дзiўнае ў гэтай гiсторыi тое, што генерал Фралоў гатовы быў весцi перагаворы з тым, пад чыiм непасрэдным камандаваннем, як пацвердзiлi спецслужбы Расii, гэта тэрарыстычная аперацыя распрацоўвалася i ажыццяўлялася. Цяпер уявiм фантастычны варыянт: пасля размовы з Фраловым Масхадаў дае каманду адпусцiць заложнiкаў. Аб гэтым пiшуць усе газеты, перадаюць тэлеканалы, рэйтынг Фралова ўзрастае да неймаверных вяршынь...

Сумна ўсё гэта... I небяспечна. Не тым, вядома, што нехта, ловячы момант, вырашае напрапалую надаваць сваёй асобе значнасць, якой няма, узвялiчваць сваю персону не справай, а туманнымi абяцаннямi, таямнiчымi недамоўкамi. Небяспечна тым, што ёсць людзi, якiя прылiчваюць сябе да адказных палiтыкаў, але не грэбуюць сваiм сяброўствам з адным з галоўных тэрарыстаў. А цi ёсць у генерала ўпэўненасць у тым, што яго «сябар» не пiша сцэнарый новага крывавага спектакля? Цi ёсць упэўненасць, што гэты сцэнарый не будзе трагiчным для яго землякоў — грамадзян Беларусi?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя, якая адбылася 23—26 кастрычнiка ў Тэатральным цэнтры ў Маскве, яшчэ раз паказала, наколькi злавесным i небяспечным з’яўляецца для насельнiцт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика