«Мадагаскарскi» грып пагражае беларусам?
Надзея НIКАЛАЕВА
Моцнымi эпiдэмiямi грыпу з вялiкай колькасцю ахвяр сродкi масавай iнфармацыi пужаюць еўрапейцаў амаль штогод. Не абышоўся без такiх песiмiстычных «прагнозаў» i сёлетнi халодны сезон, а падставай для iх паслужыла эпiдэмiя грыпу на Мадагаскары, якая забрала шмат чалавечых жыццяў. З просьбай пацвердзiць або абвергнуць гэту iнфармацыю «Звязда» звярнулася да кiраўнiка Нацыянальнага цэнтра па грыпу Наталлi Грыбковай.
— Эпiдэмiя грыпу на Мадагаскары, на якую спасылаюцца журналiсты, сапраўды характарызавалася сёлета высокай захворваемасцю i смяротнасцю насельнiцтва, — паведамiла нам Наталля Васiльеўна, — аднак, хачу запэўнiць, што падстаў для панiкi няма. Як устанавiлi эксперты Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, на Мадагаскары цыркулiравалi ўсе добра вядомыя еўрапейцам штамы вiруса грыпу, да якiх у большасцi з нас выпрацаваны iмунiтэт. Высокая ж захворваемасць i смяротнасць насельнiцтва тлумачацца выключна сацыяльнай нестабiльнасцю ў краiне, выклiканай грамадзянскiмi беспарадкамi: маюцца на ўвазе дрэннае харчаванне людзей, недаступнасць медыцынскай дапамогi i г.д. Дзеля заспакаення беларусаў можам паведамiць, што эпiдэмiя грыпу «гаспадарыла» на Мадагаскары ў лiпенi-жнiўнi. Да Беларусi грыпозная хваля дакоцiцца толькi ў другой палове студзеня, таму падрыхтавацца да яе мы яшчэ паспяваем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцнымi эпiдэмiямi грыпу з вялiкай колькасцю ахвяр сродкi масавай iнфармацыi пужаюць еўрапейцаў амаль штогод
|
|