Кампенсацыя за знаходжанне пад акупацыяй не прадугледжана
Сяргей РАСОЛЬКА
«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41 З Крупскага раёна патэлефанавала жанчына ад iмя сваёй свекрывi. У апошняй у iншым горадзе ёсць родная сястра. Дык быццам бы той паведамiлi, што будзе нейкая кампенсацыя пенсiянерам, якiм на момант вайны споўнiлася 12 гадоў i якiя былi пад акупацыяй. Зазначым: гаворка пра месцы прымусовага ўтрымання людзей фашыстамi не вялася. Сёстры ўсю вайну пражылi ў роднай вёсцы.Як мы i чакалi, iнфармацыя гэтая не пацвердзiлася, прынамсi, з выкладзеных нашай заяўнiцай даных. Звесткi пра магчымыя выплаты асобам, што знаходзiлiся пад акупацыяй, абверглi як у органах сацыяльнай абароны, так i ў Беларускiм рэспублiканскiм фондзе «Узаемаразуменне i прымiрэнне». Так, у апошнiм плануюць невялiкiя дабрачынныя аднаразовыя выплаты, але, падкрэслiм, толькi вязням месцаў прымусовага ўтрымання людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Крупскага раёна патэлефанавала жанчына ад iмя сваёй свекрывi. У апошняй у iншым горадзе ёсць родная сястра. Дык быццам бы той паведамiлi, што будзе
|
|