Запазычанасць калгаснiкам часткова пагашана
Сяргей РАСОЛЬКА
У калгасе «Расiя» Смаргонскага раёна пяты месяц запар не атрымлiваюць зарплату, сцвярджаў вясковец з гэтай гаспадаркi, патэлефанаваўшы на «гарачую лiнiю» газеты. Перспектыў атрымання грошай — нiякiх, прынамсi, адваротнай iнфармацыяй работнiкаў нiхто не парадаваў.
Гэтую скаргу мы накiравалi на разгляд у Смаргонскi райвыканкам. Неўзабаве мелi магчымасць трымаць у руках адказ наступнага зместу: запазычанасць, якая мелася па заработнай плаце за лiпень—верасень, была пагашана 28 лiстапада (праз тыдзень пасля звароту калгаснiкаў у рэдакцыю. — С.Р.). «Зараз у гаспадарцы не выплачана заработная плата за кастрычнiк на суму 11,4 мiльёна рублёў, што складае 82 працэнты ад налiчанага. Сума запазычанасцi, якая маецца, будзе выплачана за кошт выручкi ад рэалiзацыi сельскагаспадарчай прадукцыi i натуральнай аплатай да канца гэтага года». Навiна для вяскоўцаў можа i не зусiм чаканая, але, пагадзiцеся, лепш атрымаць хаця б нешта, чым увогуле нiчога. Ды i, паўторымся ў чарговы раз, да канца года засталося няшмат часу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У калгасе «Расiя» Смаргонскага раёна пяты месяц запар не атрымлiваюць зарплату, сцвярджаў вясковец з гэтай гаспадаркi, патэлефанаваўшы на «гарачую лiн
|
|