21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дарыда» — за падтрымку хлебаробаў

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў многiх земляробаў Мiнскага раёна будзе нагода для свята — мясцовая «вертыкаль» падвядзе вынiкi пасяўной кампанii. Традыцыйна на гэтых урачыстасцях лепшыя з лепшых будуць узнагароджаны каштоўнымi падарункамi, грашовымi прэмiямi, атрымаюць моцны псiхалагiчны запас аптымiзму для далейшай плённай дзейнасцi.

Ужо не першы год адным з галоўных спонсараў гэтага мерапрыемства з’яўляецца унiтарнае прыватнае прадпрыемства «Дарыда» — адно з лiдараў на айчынным рынку па выпуску высакаякаснай мiнеральнай i пiтной вады i газiраваных напояў. Яшчэ напярэдаднi веснавых палявых работ на старонках газеты паведамлялася, што фiрма «Дарыда» дастойна адзначыць перадавiкоў збожжавых палеткаў Мiншчыны. Карэспандэнт «Звязды» звязаўся з адзiным заснавальнiкам УПП «Дарыда», дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ Уладзiмiрам Дзялендзiкам i пацiкавiўся наконт таго, з чым сёння прадпрыемства выступiць перад хлебаробамi Мiнскга раёна.

— Думаю, што нiхто з раённых уладаў, ды i вашых чытачоў таксама, не сумняваўся, — гаворыць спадар Дзялендзiк, — што УПП «Дарыда» стрымае сваё слова, бо абяцаннi на вецер нiколi не кiдае. Ды i хiба можна абмiнуць увагай лепшых сяльчан, якiя прыкладаюць неймаверныя намаганнi, каб на нашым стале былi хлеб i да хлеба?

— Уладзiмiр Вiктаравiч, калi не сакрэт, чым сёння фiрма «Дарыда» адорыць герояў сельскагаспадарчай нiвы?

— Наколькi я памятаю, для iх узнагароджання набыта па 10 халадзiльнiкаў, каляровых тэлевiзараў, мiкрахвалевых печаў, пыласосаў, 5 музычных цэнтраў. Многiя з перадавiкоў атрымаюць яшчэ i грашовыя прэмii. Так што мяркуйце самi, наколькi важкiм акажацца наш удзел у фiнале пасяўной кампанii.

— Скажыце шчыра, гэтыя майскiя дабрачыннасцi не адаб’юцца на адладжаным рытме УПП «Дарыда»?

— Намёк зразумеў. Скажу адразу, што не. Тым больш што дапамагаць — гэта маё жыццёвае крэда. Увогуле, май для прадпрыемства, як правiла, выдаецца «гарачым» не толькi ў сэнсе надвор’я. Так, зусiм нядаўна, напярэдаднi Дня Перамогi, фiрма «Дарыда» па добрай традыцыi паклапацiлася пра ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, якiя пражываюць на тэрыторыi Мiнскага раёна. Калi не памыляюся, прадпрыемства дапамагло матэрыяльна i ўручыла падарункi 260 чалавекам.

Дабрачыннасць УПП «Дарыда» — гэта не пусты гук, асаблiва для тых, хто мае ў гэтым вострую патрэбу. Ды i не варта забываць, што любая добрая справа абавязкова акупiцца ў шмат разоў.

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў многiх земляробаў Мiнскага раёна будзе нагода для свята — мясцовая «вертыкаль» падвядзе вынiкi пасяўной кампанii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика