Цi будзе трэцяя змена?
Алеся МАТУСЕВIЧ
Адпачынак Альтэрнатыў «гарадскому» лету дастаткова: вёска пры бабулi, дача, загарадны летнiк, адпачынак на моры з бацькамi... Але не гэты багаты выбар магчымасцяў — прычына малой колькасцi арганiзаваных на другую змену аздараўленчых летнiкаў пры школах.Справа ў тым, што сёлета датацыя на дзiцячы адпачынак даецца сям’i толькi адзiн раз. Згодна з гэтым, бясплатнай другая змена можа быць толькi для тых, хто яшчэ не аздараўлiваўся — iншымi словамi, не адпачываў на першай змене ўсё роўна якога летнiка (прышкольнага, загараднага цi замежнага). Бясплатнай другая змена застаецца i для дзяцей з малазабяспечаных, мнагадзетных, апякунскiх сем’яў. Бацькi, канешне, i рады былi б аддаць сваё дзiця ў школьны лагер яшчэ раз, але, даведаўшыся, што гэта абыдзецца ў 45.000 i больш (грошы — 10.000 — патрэбны яшчэ i на культурныя мерапрыемствы), адмовiлiся. Мiж тым, кошт трохразовага харчавання на адзiн дзень складае тут 2471 рубель. За 18 каляндарных дзён атрымлiваецца якраз 44.478, i гэта пры тым, што з 8.00 да 18.00 у бацькоў не будзе балець галава аб тым, дзе i што робяць зараз iх дзецi. Педагогi ў меру сваiх магчымасцяў i жаданняў забяспечваюць догляд, культурную i аздараўленчую праграмы. Якое нi ёсць — а аздараўленне: гадзiна фiзiчнай культуры, садавiна на полудзень, у некаторых школах — басейн i кiслародныя кактэйлi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа ў тым, што сёлета датацыя на дзiцячы адпачынак даецца сям’i толькi адзiн раз |
|