21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Перарэгiстраваць чэкi змагу, калi «паднясуць» да вакенца»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаная рэдакцыя! Газета шмат разоў асвятляла пытаннi, звязаныя з перарэгiстрацыяй чэкаў «Жыллё». Здавалася б, усё тут зразумела, але ў мяне ўзнiкла праблема iншага кшталту. Я 1927 года нараджэння, iнвалiд II групы з 1992 года, паралiзаваны пасля iнсульту. Пражываю з жонкай 1927 года нараджэння, якая мае сардэчную недастатковасць. Рух мой абмежаваны межамi пакоя, маўленне адноўлена часткова.

У пасёлку знаходзiцца фiлiял Жлобiнскага аддзялення «Беларусбанка», дзе ў 1994 годзе я атрымаў чэкi «Жыллё». Прыватызаваць кватэру па прычыне хваробы я не змог, таму яны засталiся нявыкарыстанымi. Па пытанню iх перарэгiстрацыi я звяртаўся ў мясцовы фiлiял, дзе i атрымлiваў чэкi, але мне адказалi, што трэба ехаць у Жлобiн, прычым толькi асабiста. Наняць транспарт i людзей, якiя б суправаджалi мяне i падвялi (дакладней «паднеслi») да запаветнага вакенца, мая пенсiя не дазволiць, ды i на такую «рэкламу» я не дазволю сабе пайсцi. Спроба знайсцi ў пасёлку вольнага чалавека, каб заняўся маёй справай па даверанасцi (хоць гэта i стратна), нам не ўдалося. Можа, ёсць iншыя варыянты?

Iван Васiльевiч Мiранчукоў, п. Лукскi Жлобiнскага раёна.

— Сiтуацыя сапраўды нестандартная, прынамсi, мы з ёй сутыкаемся ўпершыню, — паведамiла нам галоўны спецыялiст упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Жлобiнскага райвыканкама Жанна Семянец, да якой мы звярнулiся ў пошуках адказу на пытанне чытача. — Патэлефануйце пазней, паспрабуем навесцi даведкi, якiм чынам можна дапамагчы вашаму заяўнiку.

Праз нейкi час Жанна Бранiславаўна паведамiла наступнае. Яна звязалася са старшынёй мясцовага сельскага Савета (паводле слоў апошняга, наш чытач туды па дапамогу не звяртаўся), якi прапанаваў дапамагчы аформiць даверанасць на чалавека, якi возьме на сябе клопат па справе чытача. Канешне, гэта будзе каштаваць нейкую суму. У сельскага Савета ёсць транспарт, таму можна паспрабаваць дамовiцца i наконт яго, выказала меркаванне Жанна Семянец. Магчыма, жыхару пасёлка гэта паслуга ўвогуле нiчога не будзе каштаваць.

Разам з тым, дадала яна, у заяўнiка ёсць працаздольны сын, якi пражывае ў Гомелi. Ён мог бы дапамагчы бацькам вырашыць iх праблему (гэта можна зрабiць нават у выхадны дзень — у суботу). Тым больш што з лiста незразумела, на каго яны збiраюцца афармляць перарэгiстраваныя чэкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя! Газета шмат разоў асвятляла пытаннi, звязаныя з перарэгiстрацыяй чэкаў «Жыллё»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика