Грошы для настаўнiкаў абяцаюць знайсцi
Сяргей РАСОЛЬКА
«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41 Настаўнiкам Юркавiцкай сярэдняй школы Лагойскага раёна не выплачваюць грошы пад набыццё метадычнай лiтаратуры з лiпеня. Больш таго, паводле слоў заяўнiкаў, iм быццам бы заявiлi, што не аддадуць iх увогуле. Раён бедны, у бюджэце сродкаў няма, так што i не чакайце.Загадчык аддзела адукацыi Лагойскага райвыканкама Iван Герза пацвердзiў iснаванне згаданай праблемы, якая закранула не толькi настаўнiкаў у Юркавiчах, але i ўсiх iншых педработнiкаў раёна. — На iмя загадчыка райфiнаддзела намi ўжо накiравана адпаведнае пiсьмо аб аднаўленнi выплат педработнiкам раёна сродкаў на набыццё метадычнай лiтаратуры, пачынаючы з 1 лiпеня. Днямi гэтае пытанне будзе абмеркавана з удзелам раённага кiраўнiцтва. Так, сродкаў не хапае, але я збiраюся адстойваюць прыняцце адпаведнага рашэння па выплаце запазычанасцi нашым настаўнiкам. Што ж, яшчэ колькi дзён i нашым заяўнiкам, i iх калегам давядзецца пачакаць. З надзеяй, што гэта будуць апошнiя (хочацца верыць) днi чакання, якое ўжо зацягнулася. Залiшнiм будзе нагадваць, што ўсе запазычанасцi павiнны быць лiквiдаваны да канца года, таму раённым уладам усё роўна давялося б вырашаць гэтую праблему. Таму, чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым лепш будзе для ўсiх бакоў. P.S. Калi матэрыял ужо быў падрыхтаваны да друку, патэлефанаваў Iван Паўлавiч: грошы настаўнiкам пачнуць выдаваць з панядзелка — гэта ўжо дакладна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаўнiкам Юркавiцкай сярэдняй школы Лагойскага раёна не выплачваюць грошы пад набыццё метадычнай лiтаратуры з лiпеня. Больш таго, паводле слоў заяўн
|
|