21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Невядомы Байканур: звычайнае жыццё з пэўнымi абмежаваннямi

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У «чарзе на палёты» многiя касманаўты стаялi па 10—12 гадоў. Некаторыя так i засталiся ля разбiтага карыта...
Сённяшнiя дзецi не мараць стаць касманаўтамi, iх больш вабяць банкi, бiржы, офiсы. А яшчэ 30 гадоў таму больш папулярнай прафесii нельга было ўявiць. Рамантыкай космасу былi апантаныя i малыя, i дарослыя. Касманаўтаў ведалi ў твар, iх любiлi, з iх бралi прыклад. Аднак, акрамя тых, хто лятаў, былi яшчэ людзi, якiя рыхтавалi палёты, гарантавалi бяспеку касманаўтаў i неслi адказнасць за кожнае зварное шво абшыўкi, за кожны прыкручаны на караблi болт. Яны, спецыялiсты вышэйшай катэгорыi, звычайна заставалiся ў цянi, хаця iм таксама было пра што расказаць.

Сёння ў нас у гасцях адзiн з такiх людзей. У 1966 годзе на завод iмя Хрунiчава прыйшоў малады спецыялiст, выпускнiк Маскоўскага авiяцыйнага iнстытута па спецыяльнасцi «канструктар касмiчных лятальных апаратаў» Валерый Першын. З таго часу i пачалiся яго рэгулярныя камандзiроўкi на Байканур. Цяпер ён жыве ў мінску.

— Валерый Паўлавiч, з якiм настроем вы ехалi на Байканур i што больш за ўсё вас там уразiла?

— Мне пашанцавала. У тыя часы ўзровень развiцця краiны вызначаўся дасягненнямi ў асваеннi космасу. У нашым спаборнiцтве з амерыканцамi гэта таксама быў прыярытэтны накiрунак. Тады быў час вынаходнiцтваў. Часта па радыё i тэлебачаннi гучалi паведамленнi ТАСС: «Сёння ў Савецкiм Саюзе ўпершыню ў свеце быў запушчаны...». У кожнага пры любым стаўленнi да жыцця ад гэтых слоў абуджалася пачуццё. Натуральна, што радасць i гонар ад усведамлення свайго дачынення да вялiкай справы нельга было параўнаць нi з якiмi матэрыяльнымi дабротамi.

Пасля прыбыцця мяне асаблiва ўразiла прырода Казахстана: складаная для выжывання i адначасова вельмi паэтычная.

Што ж датычыцца арганiзацыi быту, то тут усё было традыцыйна, па-савецку: у першую чаргу — агульная справа, а жыццёвыя ўмовы — гэта другаснае. У пабудаваных спехам гасцiнiцах летам было нi прадыхнуць, зiмой (а зiмы там марозныя), здаралася, спалi ў футравых спяцоўках. Вада была жудаснай якасцi. Мы ўсе жылi «калгасамi» па 3—4 чалавекi. Iнакш не выжывеш. Гатавалi заўсёды самi. Былi i сталоўкi, аднак усе стравы там нязменна «прыпраўлялiся» пяском: як-нiяк, вакол пустыня i няспынныя вятры.

Калi я трапiў на Байканур упершыню, якраз быў час вялiкага дэфiцыту. Уявiце маё здзiўленне, калi ў мясцовых крамах я ўбачыў безразмерныя шкарпэткi (iх тады нават у Маскве не было), шыкоўныя касцюмы i шмат-шмат чаго яшчэ. Я спачатку вырашыў, што трапiў у валютную «Бярозку». Праўда, у хуткiм часе i адтуль таксама ўсё знiкла.

— Якая атмасфера панавала на Байкануры?

— Добразычлiвая. Дрэнных людзей было мала. Усе адзiн аднаго ведалi: жылi i працавалi побач 24 гадзiны ў суткi. Узаемавыручка была i адказнасць. Калi рыхтавалi «Салют» для Волкава, Пацаева i Дабравольскага, 11 месяцаў працавалi без выхадных, калi трэба — i ноччу выходзiлi. Часта я не ведаў, знайду грошы, каб аплацiць людзям звышурочную работу, цi не, пра што адразу i папярэджваў сваiх. Усё роўна нiхто i нiколi не адмаўляўся.

Звычайна камандзiроўкi доўжылiся па паўгода. Гэта вялiкi тэрмiн. Некаторыя не вытрымлiвалi. Я толькi пачынаў працаваць на Байкануры, калi застрэлiўся адзiн з нашых хлопцаў. З-за кахання гэта здарылася цi з-за чаго iншага — невядома, аднак мы не разглядалi гэты выпадак як прыклад цяжкасцяў нашага жыцця.

Асобна трэба сказаць пра байканурскi гумар, ён быў у нас першым лякарствам ад суму. Бывала, выедзем з калегам на возера парыбачыць: ён у адзiн бок, я ў другi — разышлiся. Праз гадзiну сустракаемся: «Здароў, Пецька, даўно прыехаў?» — «Як гэта? З табой жа разам... на адной машыне...» — «Ну ты што, я ж адзiн ехаў!» Магло i да кулакоў дайсцi, але часцей за ўсё жарт падхоплiвалi: «Здароў, толькi што пад’ехаў. Я тут на лыжах у грыбы выбраўся...».

— Што было самае складанае ў рабоце на Байкануры?

— Цяжар адказнасцi за сваю справу. Быў у мяне майстар, цудоўны спецыялiст. Перад самай стыкоўкай «Салюта» з ракетай ён выпадкова адламаў мацаванне антэны сiстэмы стыкоўкi «Iгла» на «Салюце». Гэтага нiхто не бачыў. Ён мне сам усё расказаў. Раззлаваўся я тады сур’ёзна: рамонту на 3—4 днi, пуск прыйдзецца адкладваць, а гэта — вялiкiя грошы. Растлумачыў усё галоўнаму канструктару Жамалетдзiнаву, а ён мне загадаў: сабраць сваiх людзей i... аб’явiць падзяку ўсiм, а бедалагу-майстру — асабiста, прэмiраваць яго грашыма цi выхадным днём. Калектыў павiнен ведаць, што, калi людзi будуць дакладваць пра свае хiбы, нiхто iх караць не будзе. Кажуць, гэты прынцып увёў Каралёў.

— Дысцыплiна была сур’ёзная?

— На тэрыторыi Байканура дзейнiчаў сухi закон. Нельга было мець фота- i кiнаапаратуру, гуляць вечарам, гаварыць пра сваю работу.

— Калi iснавалi забароны — значыць, былi i тыя, хто сачыў за iх выкананнем?

— Iснавала цэлая служба, якая падпарадкоўвалася КДБ. Мы называлi iх службай «доўгiя вушы», на заводзе гэта быў «трэцi аддзел». Знаходзiлiся i такiя, хто працаваў сярод нас. Асобных мы ведалi, хаця, думаю, не ўсiх. Iх не любiлi, але сам факт iснавання такой службы ўспрымалi як неабходнасць. Здаралася, i сярод iх траплялiся людзi вельмi сiмпатычныя, напрыклад, начальнiк 3-га аддзела нашага завода Iваноў. А непрыемнасцi можна прычыняць навакольным на любой пасадзе.

— Як складвалiся ўзаемаадносiны касманаўтаў i тэхнiчнага персаналу?

— З касманаўтамi мы працавалi нямнога. Адным з этапаў iх падрыхтоўкi была «адсiдка». З праграмы палёту выбiраўся найбольш загружаны па рабоце з сiстэмамi дзень, якi касманаўты адпрацоўвалi на караблi, яшчэ ў Маскве, на заводзе. Потым на Байкануры «абжывалi» «Салют» i па ходу ўносiлi заўвагi, якiя мы павiнны былi выканаць.

Прынамсi, касманаўты — такiя ж людзi, як i ўсе iншыя. Экiпажы з iх фармiравалi па псiхалагiчнай сумяшчальнасцi, i ўспрымалiся яны як адзiн чалавек. Iх маглi любiць цi не. Напрыклад, тандэмы Арцюхiн—Паповiч, Раждзественскi—Зудаў карысталiся павагай i сiмпатыяй усяго касмадрома, хаця такiя адносiны былi не да ўсiх. «Маладыя» касманаўты, хто рыхтаваўся да першага свайго палёту, заўсёды трымалiся ў баку ад персаналу, у той час як «дзяды» — Валынаў, Паповiч заходзiлi часам у курылку расказаць свежы анекдот, пасмяяцца.

— Узгадайце, калi ласка, няштатныя сiтуацыi...

— Працавалi мы над месячнай праграмай Н-1, падобнай на амерыканскую, якая прадугледжвала высадку чалавека на паверхню спадарожнiка Зямлi. Няўдалы пуск ракеты (яна ўзарвалася на старце) перакрэслiў усю праграму. Тэму закрылi.

Што да гiбелi людзей, дык скажу толькi тое, што дакладна ведаю. Экiпаж: Волкаў — Пацаеў — Дабравольскi загiнуў пры падлёце да Зямлi. Падвяла дробязь. На вялiкай вышынi адкрыўся клапан выраўноўвання цiску. Спрацаваць ён павiнен быў непасрэдна перад прызямленнем. А тады ён адкрыўся рана. Адбылася разгерметызацыя, i касманаўты апынулiся амаль што ў вакууме. Калi iх даставалi, яны былi ўсе ў крывi. Iх экiпаж быў 4-м дублёрным, па плану ляцець павiнны былi iншыя.

Тады якраз пачалiся штодзённыя рэпартажы з космасу. Паказвалi, як касманаўты снедаюць, адпачываюць, працуюць. Уся краiна была ў шоку пасля iх гiбелi. Канстанцiн Сiманаў тады добра сказаў: яны ўвайшлi ў наш дом як члены сям’i, iх смерць кожны ўспрыняў як страту родзiча.

— Тэхнiчнаму персаналу таксама даводзiлася рызыкаваць сваiм жыццём i здароўем?

— Канешне. Самае небяспечнае месца на касмадроме — гэта стартавая пляцоўка. Патрабаваннi там былi асобыя. Нас заўсёды папярэджвалi, што падчас знаходжання на старце неабходна надзяваць процiвагаз, голымi рукамi нiчога не браць. Iснавала спецыяльная палатка для праверкi процiвагаза. Унутры быў непрыемны газ, ад якога лiлiся слёзы i пяршыла ў горле. Кожны павiнен быў туды зайсцi перад выхадам на старт, але мы нiколi гэтага не рабiлi. Шчыра кажучы, падчас аварыi процiвагазам нiхто не карыстаўся. Усе проста ўцякалi (так было надзейна).

Палiва, на якiм лятаюць ракеты (несiметрычны дыметылгiдразiн, цi гептыл), вельмi таксiчнае (у 6 разоў больш таксiчнае за сiнiльную кiслату), з арганiзма не выводзiцца. Мы часта дыхалi яго парамi, асаблiва калi працавалi на старце. Я аднойчы яго «наеўся».

Гэта быў 1966 год. Мы вылецелi на месца падзення першай ступенi ракеты «Пратон» збiраць усё, што ад яе засталося, каб потым прааналiзаваць работу кожнай дэталi. Высадзiлiся, а побач — клубнiцы, ды такiя чырвоныя! Як тут утрымацца? Паласавалiся. Знайшлi бак, у якiм яшчэ павiнна было застацца 500—700 кiлаграмаў палiва (так званы гарантыйны запас). Пры падзеннi бак трэснуў i распырскаў гептыл над ягадамi... 9 месяцаў я ляжаў у бальнiцы, не ведаючы, на якiм свеце знаходжуся. Яшчэ паўтара года вяртаўся да нармальнага жыцця. Алергii, як вынiк атручэння, здараюцца i зараз.

Трэба сказаць, што для тых, хто працаваў на Байкануры, крытычным стаў узрост у 50 гадоў. Многiя памерлi, але тыя, хто застаўся, жывуць i зараз.

— А самi вы хацелi паляцець у космас?

— Раней хацеў. Але быць касманаўтам нiколi не цягнула. У першы састаў яшчэ трапiлi звычайныя людзi, якiх выбралi па заслугах, потым гэта ўсё стала карумпiраваным. У атрад касманаўтаў адбiралi родзiчаў генеральных, сыноў мiнiстраў. Гэта быў бiлет на ўваход у дабрабыт. Пасля вяртання з палёту давалi кватэру ў цэнтры Масквы, «Волгу», салiдную пасаду, «зорачкi» на пагоны. Але нiхто не ведаў, колькi давядзецца чакаць. Макараў, напрыклад, «стаяў у чарзе» гадоў 10—12. Натуральна, што з кожным годам надзеi ў людзей было ўсё менш. Многiя так i заставалiся ля разбiтага карыта. Мне было да болю шкада Раждзественскага i Зудава, якiм не ўдалося правесцi стыкоўку «Саюза» з «Салютам» (кубак антэны быў дрэнна замацаваны). Праграму палёту яны сарвалi, вярнулiся на Зямлю. У космас iх больш не пусцiлi.

— Чаго вам не хапала на Байкануры?

— Там было звычайнае чалавечае жыццё, праўда, з пэўнымi абмежаваннямi. Калi я працаваў у Балагом, мне не хапала футбольнага стадыёна, тэатра, Траццякоўскай галерэi. Потым я вяртаўся ў Маскву i забываўся, што збiраўся на матч «Спартака» цi на прэм’еру. Чалавеку заўсёды не хапае таго, чаго яго пазбаўляюць. Тое ж датычыцца i Байканура. Стамiўшыся ад прымiтыўнасцi быту, мы марылi вярнуцца дамоў, у цывiлiзацыю. Аднак, нягледзячы на ўсе нягоды, мы з радасцю зноў вярталiся на Байканур. Такой атмасферы, дзе сяброўства, узаемавыручка i гумар былi нормай, я не сустракаў больш нiдзе.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «чарзе на палёты» многiя касманаўты стаялi па 10—12 гадоў. Некаторыя так i засталiся ля разбiтага карыта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика