21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бружмель у вашым садзе

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раздзел вядзе намеснiк дырэктара БелНДI пладаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук Надзея КАПIЧНIКАВА

Цiкавасць да рэдкiх раслiн садаводаў-аматараў можна зразумець. Усё менш становiцца раслiн, якiя нядаўна часта сустракалiся ў лесе, полi, на балоце. Знiкаюць шыпшына, барбарыс, глог i iнш. Працягваючы свой род, яны ў нашых садах захоўваюць часцiнку дзiкай прыроды. Сёння мы пачынаем знаёмiць вас, шаноўныя чытачы, з высокавiтамiннымi пладова-ягаднымi культурамi, якiя сталi неад’емнай часткай аматарскага садаводства.

Бружмель (жимолость) у Беларусi пачаў ўкараняцца як дэкаратыўная культура ў другой палове ХIХ стагоддзя. Раслiна скараплодная, дае плады, якiя па смаку нагадваюць чарнiцы. Ягады выспяваюць раней чым сунiцы, у асобныя гады — нават у канцы мая.

У ягадах бружмелю ўтрымлiваецца 6—9 працэнтаў аскарбiнавай кiслаты, 16 працэнтаў пекцiнавых рэчываў. У састаў цукраў (да 4,4 працэнта) уваходзяць глюкоза, фруктоза, сахароза, галактоза, а кiслоты — лiмонная, яблычная, шчаўевая.

Ягады бружмелю здаўна прымянялiся ў народнай медыцыне, як капiляраўмацоўваючы сродак пры сардэчна-сасудзiстых захворваннях, гiпертанii i крывацёках. Адвары з лiсцяў i ягад прымяняюцца як дэзiнфiцыруючы i процiзапаленчы сродак. Пры кан’юктывiце вачэй iх прамываюць настоем лiсцяў. Спелымi пладамi, а таксама адварам галiнак i кары лечаць вадзянку. Сокам ягад лечаць язвы, лiшаi.

Бружмель — куст вышынёй 0,3—1 м з шарападобнай моцна разгалiнаванай кронай. Раслiна ценевынослiвая. Лепш за ўсё расце на сярэднiх па ўрадлiвасцi глебах, без асаблiвага ўвiльгатнення. Размнажаецца насеннем, зялёнымi чаранкамi, адводкамi i дзяленнем куста. Высаджваецца на адлегласцi 1,0—1,5 м куст ад куста. Можна вырошчваць побач з парэчкамi, бо ўмовы вырошчвання ў iх падобныя. Добрыя папярэднiкi для бружмелю — агароднiна i бульба. Асаблiвую ўвагу трэба звяртаць на засмечанасць глебы шматгадовым пустазеллем, таму што бружмель расце на адным месцы да 20 гадоў. Раслiна вельмi зiмастойкая, але пры рэзкiх перападах тэмпературы зiмой можа пачацца працэс вегетацыi. Аптымальны тэрмiн пасадкi — восень. Веснавы тэрмiн можна дапусцiць толькi ў выпадку выключэння цi перасадкi з месца на месца на адным участку, без перавозак. Нельга перасаджваць у час цвiцення.

Бружмель мае патрэбу ў высокiх дозах перадпасадачных угнаенняў. На дзярнова-падзолiстых, сярэднесуглiнiстых глебах на адну раслiну ў яму запраўляюць 20 кг перапрэлага гною цi кампосту, па 150—200 г калiйных угнаенняў i двайнога суперфасфату. Замест калiйных i суперфасфату можна ўнесцi комплекснае ўгнаенне — 350—400 г нiтрафоскi цi 300—350 г амафосу. А паколькi амафоска не ўтрымлiвае калiю, то неабходна ўносiць яшчэ 400—500 г драўнiннага попелу. На больш лёгкiх, бедных глебах дозу арганiчных угнаенняў павялiчваюць да 30 кг. Перад пасадкай угнаеннi, унесеныя ў пасадачную яму, перамешваюць з верхнiм слоем урадлiвай глебы, так, каб поўнасцю запоўнiць яму. Затым у цэнтры ямы робiцца паглыбленне, у якое высаджваюць куст бружмелю, старанна расправiўшы i засыпаўшы карэннi. Пасля пасадкi абавязкова палiць (8—10 л вады на раслiну).

Звычайна пры пасадцы бружмель не абрэзваюць, хiба толькi зламаныя галiнкi. Абрэзка, характэрная для iншых ягадных раслiн, для бружмелю непрымальная, таму што гэта затрымлiвае рост, а таксама плоданашэнне. У першыя 3-4 гады бружмель расце марудна, а ўжо на 4-5 год пасля пасадкi можна сабраць да 1 кг ягад з куста.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкавасць да рэдкiх раслiн садаводаў-аматараў можна зразумець. Усё менш становiцца раслiн, якiя нядаўна часта сустракалiся ў лесе, полi, на балоце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика