Ешце сельдэрэй — будзеце бадзёрымiРАСЛIНА-ЛЕКАР Паглядзiце ўважлiва на раслiны, якiя растуць у вашым агародзе, магчыма, пра нейкiя iх якасцi вы i не ведаеце. Узяць, напрыклад, сельдэрэй. У народнай медыцыне гэтую раслiну прымянялi здаўна: для паляпшэння апетыту i стрававання, як мачагонны i болесуцiшальны сродак пры-мяняецца водны настой карэнняў i лiсцяў. Раслiна валодае анты-алергiчным, антысептычным, процi-запаленчым, раназажыўляльным i лёгкiм слабiцельным дзеяннем. Даўно заўважана яго здольнасць павышаць агульны тонус арганiзма, узмацняць фiзiчную i разумовую працаздольнасць.А вось як можа гаспадыня выкарыстаць гэтую раслiну на кухнi: Салат з сельдэрэю з маянэзам. 3-4 караняплоды сельдэрэю, 2 ст. лыжкi маянэзу, 1 яблык, 1 морква, соль на смак. Памытыя, ачышчаныя караня-плоды нацерцi на буйной тарцы, дабавiць працёрты кiслы яблык i цёртую моркву, змяшаць з маянэзам, крышку пасалiць. Цi такi салат: 300 г ка-раняплодаў сельдэрэю, 300 г яблыкаў, 50 г грэцкiх арэхаў, 1/2 шклянкi маянэзу, соль перац, зяленiва. Ачышчаныя яблыкi i караняплоды сельдэрэю нарэзаць саломкай, грэцкiя арэхi здрабнiць, усё перамяшаць, заправiць мая-нэзам, пасалiць, папярчыць, упры-гожыць зяленiвам. Праўда, гэта толькi мiзэрная частка, дзе выкарыстоўваецца такая карысная раслiна — сельдэрэй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паглядзiце ўважлiва на раслiны, якiя растуць у вашым агародзе, магчыма, пра нейкiя iх якасцi вы i не ведаеце |
|