«Нёман» па-ранейшаму наперадзе
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Учора матчам ў Барысаве памiж мясцовым БАТЭ i магiлёўскiм «Днепр-Трансмашам» завяршыўся 13-ы тур чэмпiянату Беларусi па футболу ў вышэйшай лiзе.
Напярэдаднi ж адбылося шэсць паядынкаў, якiя прынеслi наступныя вынiкi: «Тарпеда-МАЗ» — «Маладзечна» — 3:2, «Нёман» — «Дынама»(Бр) — 2:1, «Славiя» — «Дынама»(Мн) — 0:4, «Гомель» — «Шахцёр» — 1:1, «Белшына» — «Тарпеда»(Жд) — 1:0, «Лакаматыў-96» — «Звязда-ВА-БДУ» — 2:1. Пасля 13-га тура: «Нёман» — 29 ачкоў, «Тарпеда-МАЗ» — 27, БАТЭ (пасля 12 матчаў) — 26, «Гомель» — 26, «Дынама»(Мн) — 22, «Днепр-Трансмаш» (12) — 21, «Белшына» — 20, «Тарпеда»(Жд) — 20, «Шахцёр» — 19, «Дынама»(Бр) — 16, «Звязда-ВА-БДУ» — 9, «Маладзечна-2000» — 7, «Лакаматыў-96» — 6, «Славiя» — 6. У спiсе бамбардзiраў з 11 мячамi лiдзiруе Валерый Стрыпейскiс з бабруйскай «Белшыны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора матчам ў Барысаве памiж мясцовым БАТЭ i магiлёўскiм «Днепр-Трансмашам» завяршыўся 13-ы тур чэмпiянату Беларусi па футболу ў вышэйшай лiзе |
|