Нашы зноў на парозе на тэнiсны алiмп
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Тэнiсiсты зборнай Беларусi больш чым упэўнена — 4:1 — у першым раундзе Еўра-афрыканскай зоны Кубка Дэвіса перайгралi каманду Партугалii i ў наступным годзе будуць удзельнiчаць ў матчы за выхад у элiту сусветнага тэнiсу.
Пераможны пачын на кортах сталiчнага Палаца тэнiсу паклаў Уладзiмiр Валчкоў, перайграўшы Моту з лiкам 3:0 (6:2, 6:1, 6:3). Пазней яго падтрымаў Максiм Мiрны, якi з такiм жа лiкам нанёс паражэнне Лопешу. А пасля таго, як пара Мiрны-Валчкоў не пакiнула анiякiх шанцаў дуэту Мота—Лопеш, перайграўшы сапернiкаў зноў жа з лiкам 3:0 (6:3, 6:0, 6:3), беларуская каманда ўжо святкавала канчатковую перамогу. Выхад Аляксандра Швяца супраць Таварэша (3:0) i Аляксандра Скрыпко супраць Лопеша (1:2) насiў чыста фармальны характар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэнiсiсты зборнай Беларусi больш чым упэўнена — 4:1 — у першым раундзе Еўра-афрыканскай зоны Кубка Дэвіса перайгралi каманду Партугалii i ў наступным |
|