Настаўнiкi фiзкультуры... не выносяць нагрузак
Алена АЎЧЫННIКАВА
Школьная рэформа, якая ў новым навучальным годзе ахопiць усе школы, абяцае змянiць не толькi праграму па фiзiчнай культуры, але i адносiны вучняў да гэтага прадмета.
Разам з тым, што будзе зменшана колькасць гадзiн па большасцi прадметаў, а некаторыя прадметы ўвогуле знiкнуць, на фiзiчную культуру вырашана пакiнуць 3 гадзiны ў тыдзень. Да таго ж, павiнна змянiцца праграма для агульнаадукацыйных школ па гэтаму прадмету. Цяпер у Нацыянальным iнстытуце адукацыi распрацоўваюцца новыя вучэбныя праграмы для 12-гадовай школы, якiя не прадугледжваюць здачы нарматываў. Магчыма, гэта дапаможа вучням ставiцца да фiзкультуры па-iншаму i яны будуць больш актыўна наведваць спартыўную залу. А фiзкультура пачне выконваць сваю галоўную функцыю: разгружаць школьнiкаў ад псiхалагiчнай i iнтэлектуальнай стомленасцi. Тым не менш, праблема сёння гучыць больш глабальна: паводле даных мiнiстэрства аховы здароўя, 70—80 працэнтаў вучняў i студэнтаў схiльныя да захворванняў цi маюць хранiчныя хваробы. Паводле даследавання ў Беларускiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэце iмя М. Танка, кожны другi студэнт мае абмежаваннi ў рухавай актыўнасцi (спецыяльную медыцынскую групу), а пры заканчэннi ВНУ 80 працэнтаў маюць такiя абмежаваннi. Аднак гэту праблему хутчэй за ўсё не вырашыць i новая рэформа. Яшчэ адзiн аспект, якi ўплывае на якасць выкладання, — кадравы. Настаўнiкi фiзiчнага выхавання адносяцца да катэгорыi тых спецыялiстаў, якiх пасля размеркавання можна i не ўбачыць на новым месцы працы. Асаблiва ў сталiцы. Паводле слоў загадчыка Сеннецкага раённага аддзела адукацыi Мiкалая Кротава, на наступны навучальны год усе школы гэтага раёна Вiцебскай вобласцi настаўнiкамi фiзiчнай культуры забя-спечаны. Яшчэ тры гады таму праблема з кадрамi тут iснавала. А зараз, калi ў школах зменшылася колькасць вучняў, яна больш-менш вырашана. Спецыялiстаў сюды запрашаюць пераважна з лiку выпускнiкоў Вiцебскага педунiверсiтэта. Дырэктар Вiлейскай школы № 3 Мiкалай Гiро таксама чакае дваiх настаўнiкаў фiзкультуры з Акадэмii фiзвыхавання i ўпэўнены, што праблем з гэтым не будзе. У невялiкiх гарадах кадравая праблема вырашаецца, як правiла, наступным чынам: студэнты, атрымаўшы спецыяльнасць, вяртаюцца працаваць у родны горад. А вось у Мiнску зусiм iншая сiтуацыя. Паводле слоў дырэктара сталiчнай гiмназii № 7 Лiдзii Лiзанец, кожны год яна запрашае маладых спецыялiстаў з Акадэмii фiзвыхавання. Аднак апошнiя вельмi часта ў якасцi месца працы выбiраюць аздараўленчыя цэнтры, сауны, масажныя кабiнеты i iнш. I справа не ў тым, што ў настаўнiка меншая зарплата, чым, скажам, у трэнера па аэробiцы. Фiзрук гiмназii атрымлiвае 280—330 тысяч. Праўда, працуючы на дзве стаўкi, а гэта 30 гадзiн у тыдзень, цi 6 гадзiн штодня. Плюс пазакласная работа, арганiзацыя спартыўных мерапрыемстваў i святаў, падрыхтоўка вучняў да спаборнiцтваў. У вынiку такiя перагрузкi вытрымлiваюць нямногiя. У гiмназii № 7 ёсць тры, так бы мовiць, пастаянныя настаўнiкi фiзвыхавання, астатнiя вакантныя месцы займаюць студэнты-практыканты або студэнты апошнiх курсаў, якiя жадаюць падзарабiць. У гэтым годзе дырэктар запрасiла да сябе ажно пяць выпускнiкоў Акадэмii фiзвыхавання, аднак спадзяванняў на тое, што ўсе яны прыйдуць працаваць, нямнога. Так што за год у вучня сталiчнай школы можа змянiцца два-тры настаўнiкi фiзкультуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьная рэформа, якая ў новым навучальным годзе ахопiць усе школы, абяцае змянiць не толькi праграму па фiзiчнай культуры, але i адносiны вучняў да г
|
|