За дыпломамi iнжынераў у апошнiя гады зноў выстройваюцца чэргi
Надзея НIКАЛАЕВА
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» адказны сакратар прыёмнай камiсii Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта Мiкалай Iванiцкi, у гэтым годзе сярэднi конкурс у iх ВНУ склаў 4,5 чалавека на месца: на 2282 бюджэтныя месцы на дзённай форме навучання было пададзена ад абiтурыентаў 10.070 заяў.
Кожны шосты абiтурыент БНТУ з’яўляецца медалiстам цi ўладальнiкам дыплома з адзнакай. На 27-мi з 67-мi спецыяльнасцях колькасць медалiстаў перавышае колькасць бюджэтных месцаў. Рэкордны конкурс — 25 чалавек на месца — зарэгiстраваны на спецыяльнасцi «праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй», дзе на 20 бюджэтных месцаў прэтэндуюць 156 медалiстаў, 74 з якiх прадставiлi ў прыёмную камiсiю таксама сертыфiкаты цэнтралiзаванага тэсцiравання з адзнакамi «4,5» i «5» балаў. На спецыяльнасцi «сусветная эканомiка» на 5 месцаў ад медалiстаў пададзена 20 заяў i 13 уладальнiкаў медалёў прадаставiлi сертыфiкаты з выдатнымi адзнакамi. На спецыяльнасцях «спартыўная iнжынерыя» i «маркетынг» за адно месца змагаюцца 11 чалавек, на спецыяльнасцi «бiзнесадмiнiстрыраванне» — 10 чалавек, «сусветная эканомiка» — 9,6 чалавека i г.д. Неабходна заўважыць, што на 53 спецыяльнасцях у БНТУ (а гэта 80 працэнтаў ад агульнай iх колькасцi) конкурс перавышае 4 чалавекi на месца. 2252 абiтурыенты прадаставiлi ў прыёмную камiсiю сертыфiкаты цэнтралiзаванага тэсцiравання па фiзiцы, 2474 абiтурыенты — па матэматыцы i 4073 — па рускай i беларускай мовах. «Як вядома, для ўдзелу ў конкурсе абiтурыенты заяўляюць сертыфiкаты толькi з выдатнымi i добрымi адзнакамi. Усё гэта сведчыць аб тым, што конкурс у Нацыянальным тэхнiчным унiверсiтэце будзе сёлета вельмi высокiм не толькi ў колькасным, але i ў якасным плане», — падкрэслiў Мiкалай Iванiцкi. Дарэчы, вельмi вострая канкурэнцыя назiраецца сёлета таксама i на спецыяльнасцях, якiя з’яўляюцца вострадэфiцытнымi для прамысловасцi i народнай гаспадаркi, i на якiя абiтурыенты паступаюць па вынiках субяседвання (усяго ў БНТУ такiх спецыяльнасцяў 19). Напрыклад, на спецыяльнасцi «абсталяванне i тэхналогiя зварачнай вытворчасцi» конкурс складае 6 чалавек на месца, на спецыяльнасцi «прамысловая цеплаэнергетыка» — 5 чалавек, «горныя машыны i абсталяванне» — 4,5 чалавека, «распрацоўка радовiшчаў карысных выкапняў» — 4,3 чалавека. А самы нiзкi конкурс у Нацыянальным тэхнiчным унiверсiтэце (2,5 чалавека на месца), як нi дзiўна, быў зарэгiстраваны на спецыяльнасцi «эканомiка i арганiзацыя вытворчасцi» факультэта энергетычнага будавання. Магчыма, на выбар абiтурыентаў паўплывала ўвядзенне ў гэтым годзе на ўсiх эканамiчных спецыяльнасцях няпрофiльнага экзамена па замежнай мове. Заслугоўвае ўвагi i наступная акалiчнасць: з 10 тысяч абiтурыентаў арыгiналы сваiх дакументаў падалi ў Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт толькi 4 тысячы чалавек. А гэта значыць, што 60 працэнтаў абiтурыентаў адважылiся паралельна паступаць i ў iншыя беларускiя ВНУ. Таму, прыёмную камiсiю чакаюць «гарачыя дзянькi», калi будуць вызначаны прахадны i паўпрахадны балы i ў сцiслыя тэрмiны трэба будзе правесцi залiчэнне ў рады студэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» адказны сакратар прыёмнай камiсii Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта Мiкалай Iванiцкi, у гэтым год
|
|