21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пакаштуйце вiцебскi вiнаград. Смачны!

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Вiцебшчыне — у самым паўночным рэгiёне Беларусi расце лепшы ў краiне вiнаград. Дзiўна, але гэта факт. Былы супрацоўнiк вiцебскiх майстэрняў Саюза мастакоў Беларусi, у апошнiя некалькi гадоў — пенсiянер Вiктар Паўлавiч Кухараў у сваiм вiнаграднiку ў пасёлку Кастрычнiцкi, што за 27 кiламетраў ад абласнога цэнтра, выпрабаваў больш як 150 сартоў гэтай вельмi салодкай i карыснай для здароўя ягады. Ён неаднаразова быў пераможцам рэспублiканскiх конкурсаў вiнаградараў. За кансультацыямi да Кухарава едуць з Лiтвы, Латвii. Зацiкавiлiся яго калекцыяй амерыканцы са штата Мiнесота.

Цiкава, што вiнаградарам Вiктар Паўлавiч стаў зусiм выпадкова. Здарылася гэта ў 1982 годзе, калi яму было ўжо за сорак. Раней нават бульбу не ведаў як пасадзiць, а тут далi жонцы зямельны ўчастак у кааператыве.

Чым займацца на зямлi? Знаёмы вiнаградар з Масквы параiў: «Паспрабуй заняцца вiнаградам!». I праз тры гады Вiктар Паўлавiч з сям’ёй елi свае першыя ўласныя вiнаградзiнкi...

— Вiктар Паўлавiч, вiнаград — культура нетрадыцыйная для Беларусi. Не верыцца, што на паўночнай Вiцебшчыне можна атрымлiваць добрыя ўраджаi вiнаграду.

— Чаму нетрадыцыйная? Наколькi я ведаю, на Беларусi вiнаградарствам актыўна займалiся ў XVIII—XIX стагоддзях. Вядома, што старыя дамы былi ўпрыгожаныя разьбой з вiдарысам гронкi вiнаграду. Чытаў, што i да Кастрычнiцкай рэвалюцыi было шмат у нас вiнаградараў, i пасля Вялiкай Айчыннай вайны... Ёсць калекцыi вiнаграду ў Пiнску, Бабруйску, на Мiншчыне, а Вiцебшчына чым горшая? Нават, у Карэлii расце вiнаград, а там яшчэ больш халоднае надвор’е.

У нас на Вiцебшчыне добра сабе адчуваюць такiя гiстарычна вядомыя сарты вiнаграду, як «мурамец», «паўночны раннi», «карынка руская», а таксама сучасныя сарты: «тамайскi», «русвен» i iншыя.

У Беларусi вельмi добрыя клiматычныя ўмовы для вiнаградарства. Светлавы дзень даўжэйшы, чым на поўднi, але ж i ў жнiўнi можа быць марозiк. Галоўнае — ведаць тэхналогiю догляду за раслiнай. Каб вясной не памерзла, трэба ўкрываць ад маразоў i г.д. А ў вынiку мясцовы вiнаград па смакавых якасцях лепшы, чым той, што рэалiзуюць на рынках. Галоўнае, што беларускi вiнаград не апрацоўваюць хiмiкатамi. У нас экалагiчна чысты вiнаград. А на базарах людзi купляюць малады паўднёвы вiнаград, i яшчэ невядома, што ў iм. Малады, таму што спелы вiнаград вельмi цяжка транспартаваць — ён вельмi хутка псуецца.

— Што за чалавек натхнiў вас займацца вiнаградарствам?

— Гэта вядомы спецыялiст Дзмiтрый Харытонавiч Токараў. Ён удзельнiчаў у вызваленнi Вiцебшчыны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, былы камандзiр дывiзiённай разведкi. Калi я працаваў як мастак над афармленнем школьнага музея (экспанаты яго расказваюць аб вайне), перапiсваўся з ветэранамi. Такiм чынам пазнаёмiўся з Дзмiтрыем Харытонавiчам. Адразу знайшлi агульную мову, таму што ён нарадзiўся ў Сiбiры, i я таксама. Мой бацька падчас сталiнскiх рэпрэсiй быў сасланы ў гэты край. Я ў 1941-м нарадзiўся ў Улан-Удэ. Бацька быў чыгуначнiкам. Толькi ў 1956 годзе мы пераехалi на радзiму бацькi — на Магiлёўшчыну ў Чавусы.

Дык вось, сталi мы сябраваць з масквiчом Токаравым, якi ўзначальваў знакамiтае на ўвесь свет маскоўскае таварыства выпрабавальнiкаў прыроды. Калi атрымалi з жонкай Галiнай свае пяць сотак, ён пракансультаваў, як даглядаць вiнаград, падарыў чаранкi.

Добра памятаю, як цiкава было паспытаць свой першы ўраджай. Тады сын Уладзiмiр служыў у армii ў Мажайску, павезлi яму некалькi гронак вiнаграду. Гэто было шчасце нашай сям’i. Мы ўсе любiм займацца вiнаградарствам: i дачка Таццяна, якая працуе ў банку i завочна вучыцца на трэцiм курсе ВНУ на эканамiста, i сын, якi пажадаў працаваць у галiне аховы прыроды, i жонка — супрацоўнiк камунальнай гаспадаркi.

— У вас шмат аднадумцаў?

— У апошнiя некалькi гадоў у Беларусi гэтая культура набывае ўсё большую папулярнасць. Дзейнiчае рэспублiканскi клуб вiнаградараў. На жаль, самы старэйшы спецыялiст у гэтай вобласцi Вiктар Андрэевiч Гаварухiн памёр. У мяне пасведчанне клуба № 2. Практычна ва ўсiх рэгiёнах ёсць вiнаградары. Некалькi дзесяткаў аматараў кветак у Вiцебску захапляюцца i вырошчваннем вiнаграду, не ўсiм пакуль што хапае вопыту, але хто жадае — той атрымлiвае добрыя ўраджаi.

— А ў вас ён вялiкi?

— Ведаеце, я дакладна нiколi не падлiчваў. Адзiн куст можа даць ад двух да пятнаццацi кiлаграмаў ягад. У мяне больш за семдзесят кустоў. Частую вiнаградам сяброў, гасцей, спецыялiстаў.

Мiж iншым, шмат да мяне прыязджаюць «няверуючых», такiх, хто пачуе пра мяне дзе-небудзь i жадае ўпэўнiцца, што вiнаград на вiцебскай зямлi — гэта праўда. Мне не шкада — частуйцеся.

Заходзяць у мой вiнаграднiк такiя «аматары», якiя цiкавяцца, як вырасцiць вiнаград, каб пра яго амаль не клапацiцца? Я iм адказваю звычайна: а такога, каб сам у рот падаў, не жадаеце? Вiнаградарства, на маю думку, найвышэйшае дасягненне ў агратэхнiцы. Трэба шмат чытаць спецыяльнай лiтаратуры i г.д. Бывае, i я, ужо вопытны вiнаградар, сутыкаюся з цяжкасцямi. А што зробiш? Гэта ж вiнаград!

— Цiкава, а мясцовыя фермеры займаюцца вiнаградам?

— Звярталiся да мяне некаторыя. Але ж сур’ёзных планаў у iх няма. Яны жадаюць хутка атрымаць прыбытак, а трэба працаваць мiнiмум гады тры-чатыры.

Прыемна было, калi нядаўна мне патэлефанавалi з вытворчага аб’яднання «Нафтан». Кiраўнiцтва гэтага нафтаперапрацоўчага гiганта плануе вырошчваць вiнаград у аранжарэi прадпрыемства. З задавальненнем iм дапамагу.

Калi на калгасных палях бульба дрэнная расце, якi ж вiнаград? А другiм прасцей вырабляць танныя алкагольныя напоi з яблыкаў i спiрту.

Паспрабуйце купiць вiнаградны сок, якi вырабляюць для дзяцей. Няма яго ў краiнах СНД, таму што прывозны вiнаград, пра якi я ўжо гаварыў вышэй, не падыходзiць па якасцi, а мясцовага прадукту няма.

Калiсьцi Францыя таксама не была вiнаграднай краiнай. Беларусь з дапамогай селекцыянераў, у якiх ёсць сучасныя сарты вiнаграду, можа ператварыцца ў вiнаградную рэспублiку ўжо гадоў праз 25. Але ж для гэтага патрэбна дзяржаўная праграма, зацiкаўленасць уладных структур на самым высокiм узроўнi. Трэба падтрымаць энтузiястаў, крэдытаваць iх дзейнасць, вырашыць зямельныя i падатковыя пытаннi...

— Кажуць, вас запрашалi кансультаваць амерыканскiх спецыялiстаў?

— Не, гэта чуткi, але ж у мяне сапраўды ёсць амерыканскiя сябры, якiя прыязджалi да мяне. Сядзiм з iмi, п’ём маё вiнаграднае вiно, вельмi яно iм спадабалася. Яны з Мiнесоты, гэта недалёка ад канадскай мяжы. Клiмат горш за вiцебскi, а вiнаграду шмат. Цiкава, што вiно ў iх мацункам 9—13 градусаў. А ў мяне прыкладна 14. Спрачаемся па гэтаму пытанню, а потым яны кажуць: «Рабi як робiш...». У мяне вiно само бродзiць, дражджэй я не дабаўляю.

Дарэчы, пра вiно. Французскiя навукоўцы высветлiлi, што сорт вiнаграду «Iзабэла» вельмi шкодны для патэнцыi мужчын. У нас расце яго «дачка» — «альфа». «Iзабэла» забароненая згодна з мiжнародным кодэксам вiнаградараў, так што не злоўжывайце.

Мару аб тым, каб быў у нас у Беларусi свой вiнаград i, адпаведна, — айчыннае вiно. Сапраўднае. I прыбытак у бюджэт будзе, i здароўе нацыi захаваем.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКI.

З майстрам вiнаградных спраў сустрэўся ўласны карэспандэнт «Звязды».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Вiцебшчыне — у самым паўночным рэгiёне Беларусi расце лепшы ў краiне вiнаград. Дзiўна, але гэта факт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика