21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр БАНЬКОЎ: «У Беларусi назiраюцца ўстойлiвыя тэндэнцыi фармiравання сярэдняга класа»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запiсаў Сяргей ПРОТАС

На нядаўнiм пасяджэннi «круглага стала» на тэму «Эканамiчны рост Расii», якое праходзiла ў Маскве, дырэктар Iнстытута мiжнародных эканамiчных i палiтычных даследаванняў РАН прафесар Руслан Грынберг у якасцi пацвярджэння стабiлiзацыi эканамiчнай сiтуацыi сярод iншых фактараў прывёў i суб’ектыўныя адчуваннi расiян. Так, згодна з апытаннямi грамадскай думкi, колькасць людзей, якiя адносяць сябе да сярэдняга класа, у параўнаннi з 1999 годам вырасла на 20 пунктаў i склала больш за 40 працэнтаў. Цiкава, а кiм у сэнсе дабрабыту лiчаць сябе беларусы? З такiм пытаннем «Звязда» звярнулася да дырэктара Iнстытута сацыяльна-палiтычных даследаванняў пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь кандыдата тэхнiчных навук Аляксандра БАНЬКОВА.

— Сярод апошнiх буйных работ, праведзеных нашым iнстытутам, — вывучэнне меркавання насельнiцтва краiны аб ходзе фармiравання Саюза Беларусi i Расii, ролi iнфармацыйных тэхналогiй у жыццi грамадства, сацыяльна-палiтычнай сiтуацыi ў Беларусi, — расказвае Аляксандр Сямёнавiч. — Вынiкi апошняга сацапытання, у якiм узялi ўдзел паўтары тысячы рэспандэнтаў, паказваюць, што сiтуацыя ў краiне стабiлiзавалася. Больш за тое, назiраюцца ўстойлiвыя тэндэнцыi фармiравання сярэдняга класа. Значна зменшылася колькасць людзей, якiя назвалi сябе беднымi: калi ў другiм квартале 2002 года такiмi сябе лiчылi 53,2 працэнта апытаных, то ў чацвёртым квартале мiнулага года — 44 працэнты. У той жа час колькасць людзей з сярэднiм дастаткам значна павялiчылася — з 32,9 да 43,3 працэнта за аналагiчны перыяд. За рысу беднасцi ў другiм квартале 2002 года сябе «вынеслi» 8,4 працэнта. Напрыканцы мiнулага года гэта лiчба зменшылася да 5,8 працэнта. Прыкладна на адным узроўнi засталася колькасць людзей, якiя прылiчылi сябе да багатых, — 0,5 працэнта. 6,1 працэнта рэспандэнтаў не змаглi вызначыцца.

Пра тое, што сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя ў Беларусi стабiлiзавалася, сведчаць i адказы людзей на пытанне «Як змянiлася iх матэрыяльнае становiшча за апошнi год?». Яно iстотна палепшылася ў 38,2 працэнта апытаных (у другiм квартале мiнулага года — 29,8 працэнта). З 28,1 да 14,4 працэнта за аналагiчны перыяд зменшылася колькасць людзей, чыё матэрыяльнае становiшча iстотна пагоршылася.

У другiм квартале мiнулага года 67,6 працэнта рэспандэнтаў гаварылi аб тым, што сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя ў краiне пагаршаецца. У чацвёртым квартале такую думку выказалi толькi 48 працэнтаў апытаных. У той жа час значна павялiчылася колькасць людзей, якiя лiчаць, што сiтуацыя застаецца стабiльнай i паступова паляпшаецца — 26,8 працэнта.

За апошнi час рэзка скарацiлася колькасць людзей, якiя мелi рэзка пратэстны настрой. Гэта мы ацэньвалi па гатоўнасцi насельнiцтва ўзяць удзел у несанкцыянаваных дэманстрацыях, забастоўках, мiтынгах, галадоўках, узброеных выступленнях... Так, у чацвёртым квартале 2003 года не мелi намеру ўдзельнiчаць у несанкцыянаваных дэманстрацыях 70,7 працэнта апытаных (у другiм квартале мiнулага года — 64 працэнты), у забастоўках — 69,2 i 56,5 працэнта адпаведна.

Сярод праблем, якiя выклiкаюць занепакоенасць, на першых трох пазiцыях стаяць рост цэн (77,4 працэнта), беспрацоўе i злачыннасць. Што датычыцца мiжнароднай абстаноўкi, то людзей больш за ўсё хвалюе «распаўзанне» тэрарызму (60,8 працэнта), рост агрэсiўнасцi палiтыкi ЗША (28,3 працэнта), iнфармацыйна-псiхалагiчная вайна Захаду супраць Беларусi, Расii i iншых суверэнных дзяржаў, захаванне ваенных канфлiктаў на Блiзкiм Усходзе i ў iншых «гарачых кропках».

— Цi закраналi даследаваннi IСПД стаўленне насельнiцтва да сродкаў масавай iнфармацыi?

— Так. Часцей за iншыя крынiцы для атрымання iнфармацыi насельнiцтва выкарыстоўвае тэлебачанне — 90,1 працэнта апытаных. 72,2 працэнта рэспандэнтаў назвалi прэсу i 63,5 працэнта — радыё.

Калi казаць пра ступень даверу СМI, поўнасцю тэлевiзiйнай iнфармацыi давяраюць 29,1 працэнта апытаных, часткова — 59,6 працэнта, прэсе — 16,9 i 60 працэнтаў адпаведна, радыё — 16,9 i 51,6 працэнта рэспандэнтаў.

Найбольшую неабходнасць насельнiцтва краiны мае ў эканамiчнай iнфармацыi — 54,2 працэнта. За сацыяльную iнфармацыю выказалiся 51,1 працэнта, за адукацыйную — 46,2 працэнта. На чацвёртай пазiцыi апынулася прававая iнфармацыя — 45 працэнтаў, на пятай — унутрыпалiтычная — 38,9 працэнта, на шостай — культурна-забаўляльная — 37,8 працэнта, i на сёмай — знешнепалiтычная iнфармацыя — 36,4 працэнта.

91,7 працэнта рэспандэнтаў выказалiся за далейшае развiццё iнфармацыйных тэхналогiй. 81,3 працэнта лiчаць, што курс вывучэння сучасных iнфармацыйных тэхналогiй у ВНУ неабходна пашырыць. Працаваць на камп’ютары ўмеюць 57,5 працэнта насельнiцтва краiны. Сярод моладзi да 30 гадоў гэты паказчык складае 70,6 працэнта, а сярод студэнтаў увогуле 79,7 працэнта. Крыху адсталi кiруючыя работнiкi — сярод iх з камп’ютарам на «ты» 56,6 працэнта.

Таксама мы задавалi рэспандэнтам даволi цiкавае пытанне пра ролю дзяржавы ў пытаннях iнфармацыйнай бяспекi. У прыватнасцi, цi павiнна дзяржава забараняць транслiраваць на тэлеканалах, iншымi спосабамi размяшчаць матэрыялы, якiя прапагандуюць расiзм, нацыяналiзм, тэрарызм i г. д., абмяжоўваць доступ да Iнтэрнэт-рэсурсаў з парнаграфiяй. 68,1 працэнта насельнiцтва адказалi «так». 44 працэнты апытаных лiчаць, што рэгуляваць iнфармацыйныя плынi дзяржава павiнна праз спецыяльнае заканадаўства.

На думку рэспандэнтаў, найбольш актыўна са ўсiх СМI ў асабiстае жыццё чалавека ўрываецца i навязвае сваю iнфармацыю расiйскае тэлебачанне.

— Аляксандр Сямёнавiч, наколькi вынiкi даследаванняў IСПД адрознiваюцца да вынiкаў сацапытанняў так званых «незалежных» сацыялагiчных агенцтваў?

— Лiтаральна днямi я якраз прааналiзаваў разыходжаннi ў вынiках даследаванняў сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў Беларусi нашага iнстытута i двух такiх агенцтваў. Першая выснова: усе iх паказчыкi занiжаны ад 12 да 20 працэнтаў. Цяжка сказаць, чаму так атрымалася. Думаю, што пытаннi «незалежных» спецыялiстаў былi сфармуляваныя такiм чынам, што рэспандэнт пры адказе быў вымушаны ўлiчваць негатыўнае стаўленне гэтых цэнтраў да iснуючай улады.

Па-другое, iх дыяграма фактычна паўтарае нашу, толькi праходзiць крыху нiжэй. Што яшчэ раз пацвярджае наяўнасць стабiлiзуючых працэсаў у краiне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На нядаўнiм пасяджэннi «круглага стала» на тэму «Эканамiчны рост Расii», якое праходзiла ў Маскве, дырэктар Iнстытута мiжнародных эканамiчных i палiты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика