Кантракт як «сродак цiску»?
Сяргей ГРЫБ
Федэрацыя прафсаюзаў мае намер узяць пад кантроль выкананне заканадаўства пры заключэннi кантрактаў памiж наймальнiкамi i наёмнымi работнiкамi.
Як паведамiла прэс-сакратар ФПБ Iрына Каганец, аналiз апошнiх зваротаў у Федэрацыю прафсаюзаў сведчыць, што большасць працаздольных грамадзян адносiцца да кантрактнай сiстэмы найму адмоўна. Прычым не толькi таму, што кантракты абмежаваныя пэўным тэрмiнам. Паводле звестак прафсаюзаў, на асобных прадпрыемствах i ў арганiзацыях яны ператвараюцца ў сродак адмiнiстрацыйнага цiску, наймальнiкi разглядаюць кантракт выключна як магчымасць пазбавiцца ад «непажаданых» работнiкаў цi замены скарачэння штатаў звальненнем па заканчэннi тэрмiну працоўнага дагавора. Апроч таго, шмат дзе пераход на кантракты стаў па сутнасцi фармальным — падчас iх заключэння наймальнiкi не тлумачаць прычын i не абгаворваюць паляпшэння ўмоў працы. На думку Федэрацыi прафсаюзаў, спынiць гэту практыку павiнны метадычныя рэкамендацыi па захаванню iнтарэсаў работнiкаў пры пераходзе на кантрактную форму. У рэкамендацыях, што распрацаваныя ФПБ, у прыватнасцi, тлумачыцца, якiя могуць быць падставы для ўвядзення новай сiстэмы найму, парадак паведамлення работнiку, яго асноўныя правы. Пры гэтым асобная гаворка iдзе аб парадку дзеяння праф-камаў як у выпадку пераводу работнiкаў на кантракты, так i пры парушэннi наймальнiкамi заканадаўства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў мае намер узяць пад кантроль выкананне заканадаўства пры заключэннi кантрактаў памiж наймальнiкамi i наёмнымi работнiкамi |
|