«Не вер, не бойся, не прасi...»?
Ларыса ЦIМОШЫК
Пра тое, што Наталля Падольская не згодная з вынiкамi iнтэрактыўнага галасавання, якiя абвясцiлi падчас прамога эфiру адборачнага конкурсу на «Еўрабачанне», стала вядома амаль адразу. Наталля разлiчвала на большае. Таму яе прадстаўнiкi захацелi высветлiць, у чым жа справа, што яна не першая. I, на iх погляд, знайшлi — няўлiчаныя галасы... Але акрамя Наталлi Падольскай больш нiхто з канкурсантаў так актыўна сваю нязгоду не выказаў. Можа таму пра няўлiчаныя галасы за кагосьцi iншага проста невядома.
— Я не ведаю, якiм вынiкам верыць, — гаворыць Наталля Падольская. — Тым, што абвясцiла «Белтэлерадыёкампанiя», цi тым, якiя прадаставiў «Белтэлеком». Вiдаць, усё-такi «Белтэлеком» не проста так паведамiў пра няўлiчаныя галасы... — Якiя будуць далейшыя дзеяннi? Вы ж юрыст... — Мы чакаем афiцыйнага адказу ад Белтэлерадыёкампанii. Але пакуль нiхто нiякiх тлумачэнняў не даваў. — Наколькi для вас прынцыпова стаць канкурсанткай на «Еўрабачаннi» ад Беларусi? — Я нарадзiлася ў Беларусi. Тут прайшло ўсё маё дзяцiнства. Акрамя таго, я застаюся грамадзянкай Беларусi. А жыццё ў Маскве дае болей магчымасцяў для творчасцi. — Два гады таму перад «Славянскiм базарам у Вiцебску», дзе вы выступалi ў конкурсе, iшлi размовы пра тое, што вы запiсваеце свой першы альбом. На якой стадыi гэта праца? — Ён гатовы на дваццаць працэнтаў. Але ж вы разумееце, што мець матэрыял на альбом — гэта адно. А каб падрыхтаваць яго да выхаду, патрэбны яшчэ час, патрэбны клiпы, рэклама. Не ўсё так проста... Сiтуацыю каменціруе Дзiна ШАЎЦОВА, юрыст «Белтэлерадыёкампанii», якая афiцыйна зацвердзiла вынiкi галасавання 31 студзеня: — Пра тое, якiя ў каго ёсць прэтэнзii, я гаварыць не магу ўвогуле, паколькi нам яны афiцыйна прадстаўлены не былi нi самой Наталляй, нi яе прадстаўнiкамi. Дзеля таго, каб забяспечыць галасаванне, мы працавалi з СП ЗАО «Тэлекомiнфа», яны нам прадаставiлi вынiкi, i ў нас няма падстаў недавяраць iм. Запыт у «Белтэлеком» мы зрабiлi. Але ў «Белтэлерадыёкампанii» было права выбару, з якiм аператарам працаваць, i ў нас няма падстаў недавяраць нашаму партнёру. Таксама як i правядзенне самога галасавання не з’яўляецца абавязковым. Мы ўвогуле маглi пайсцi па тым жа шляху, што i Расiя цi Украiна, калi канкурсанта выбiрае журы i тады нi ў каго не ўзнiкала б нiякiх прэтэнзiй. Але «Белтэлерадыёкампанiя» вырашыла правесцi галасаванне, каб абудзiць у людзей цiкавасць да гэтай падзеi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра тое, што Наталля Падольская не згодная з вынiкамi iнтэрактыўнага галасавання, якiя абвясцiлi падчас прамога эфiру адборачнага конкурсу на «Еўрабач |
|