21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прапiсаны ў адным раёне, стаю ў чарзе — у другiм, будую дом — у трэцiм. Дзе можна атрымаць банкаўск

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я ўжо пяць гадоў прапiсаны ў г. п. Мiкашэвiчы Лунiнецкага раёна, там жа i працую ў фiрме. Сярэднi заробак — 350 тысяч рублёў. Сям’я складаецца з чатырох чалавек. У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў стаiм у Мiлевiцкiм сельскiм Савеце Жыткавiцкага раёна з 1991 года. Там у 1997 годзе нам давалi крэдыт на будаўнiцтва дома, але мы па шэрагу прычын тады ад яго адмовiлiся. Цяпер я пачаў будаўнiцтва дома ў Салiгорскiм раёне. На тэрыторыi Чыжэвiцкага сельскага Савета набылi ўчастак 0,2 соткi зямлi i пачалi работы. Але на заканчэнне будаўнiцтва цаглянага дома ў нас не хапае сродкаў. Цi можам мы ўзяць невялiкi крэдыт? Дзе яго можна атрымаць? Калi, напрыклад, адказ будзе адмоўным, тады яшчэ адно пытанне да вас. А цi можна нам узяць крэдыт на спажывецкiя мэты? Зноў жа — дзе i як?

Фёдар Нiкановiч, в. Беразнякi Жыткавiцкага раёна.

Шчыра скажам: сiтуацыя ў чытача надзвычай заблытаная. Жыве заяўнiк i працуе ў адным раёне, стаiць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у другiм, а дом будуе ў трэцiм (ды што раёны — нават у кожным выпадку вобласцi розныя — адпаведна Брэсцкая, Гомельская i Мiнская). Але знайсцi адказ было не так ужо i складана.

Пачнём з таго, што стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў грамадзянiн, згодна з дзеючым заканадаўствам, можа або па месцы прапiскi i жыхарства, або па месцы працы. У дадзеным выпадку гэтыя ўмовы супадаюць — гэта можа быць толькi Лунiнецкi раён. Таму сам Фёдар Фёдаравiч стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у Жыткавiцкiм раёне не можа, вiдавочна, яна аформлена на iншага члена сям’i. Iдзём далей. Набыць участак i пачаць будаўнiцтва жылля можна ў любым месцы краiны.

— Паколькi зямля ў нас дзяржаўная, больш правiльна гаварыць пра пераафармленне набытага ўчастка з нейкай пабудовай на сваё iмя, — удакладняе нам намеснiк старшынi Салiгорскага райвыканкама Леанiд Гардзей. — Зроблена гэта павiнна быць на законных падставах.

Калi гэтая ўмова выконваецца, можна смела звяртацца за крэдытам на завяршэнне будаўнiцтва. Як правiла, iх выдаюць па месцы знаходжання нерухомасцi, г. зн. тэарэтычна шанц атрымаць патрэбнае ў Салiгорскiм раёне iснуе.

— Праўда, ваш заяўнiк павiнен будзе прадставiць нам пакет дакументаў, — папярэджвае дырэктар фiлiяла № 633 ААБ «Беларусбанк» у Салiгорску Сяргей Дубаносаў. — Так, трэба прадставiць акт на зямельны ўчастак, аформлены на яго iмя (з правам арэнды, скажам), праектна-каштарысную дакументацыю, паколькi гаворка iдзе пра завяршэнне будаўнiцтва. Паколькi банк павiнен мець гарантыi вяртання крэдыту, паручыцелi заяўнiка (гэта абавязковая ўмова) павiнны мець прапiску i пражываць або ў самiм Салiгорску, або ў раёне. У выпадку чаго менавiта яны будуць несцi адказнасць перад банкам за вяртанне сродкаў. Мы можам прапанаваць вашаму чытачу, калi ў яго ёсць такая магчымасць, аформiць паступленне i выплату яго заработнай платы не па месцы працы, а праз наш фiлiял (гэта не абавязковая ўмова, але яна можа павялiчыць шанц на атрыманне крэдыту: банк атрымлiвае дадатковыя гарантыi, да таго ж адначасова ў далейшым з яе можна будзе весцi адлiчэннi ў лiк пагашэння крэдыту). Сума крэдыту будзе залежаць ад велiчынi даходаў патэнцыяльнага атрымальнiка i яго паручыцеляў.

Цяпер адносна магчымасцi атрымання крэдыту на спажывецкiя мэты. Атрымаць яго прасцей (хаця патрабаваннi да сярэдняга заробку, наяўнасцi паручыцеляў захоўваюцца i ў гэтым выпадку). Адзiнае, у Салiгорскiм раёне Фёдар Фёдаравiч яго атрымаць не зможа — толькi па месцы сваёй цяперашняй прапiскi i пражывання. Хаця, калi прапiшацца тут, можа смела звяртацца ў мясцовы фiлiял ААБ «Беларусбанк».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я ўжо пяць гадоў прапiсаны ў г. п. Мiкашэвiчы Лунiнецкага раёна, там жа i працую ў фiрме. Сярэднi заробак — 350 тысяч рублёў. Сям’я складаецца з чатыр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика