«Якасны адбор» завершаныНаш фармат Сталi вядомыя iмёны 137 пераможцаў алiмпiяды «Абiтурыент БДУ-2005». Нагадаем, што пераможцы гэтай алiмпiяды маюць права на залiчэнне без уступных iспытаў не толькi ў Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, але таксама i ў iншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краiны пры адной ўмове — паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi.Усяго ў заключны тур прайшлi 729 юнакоў i дзяўчат з усёй краiны. Самай шматклiкай сярод пераможцаў прадметных алiмпiяд аказалася група сталiчных школьнiкаў — 65 чалавек. 19 пераможцаў прадстаўляюць Мiнскую вобласць, 16 — Вiцебскую, 12 — Брэсцкую, 11 — Магiлёўскую, 8 — Гродзенскую i 6 — Гомельскую. Алiмпiяды праходзiлi па матэматыцы, фiзiцы, хiмii, бiялогii, геаграфii, гiсторыi, беларускай i рускай мове, а таксама па творчасцi — для абiтурыентаў журфака. Надзея НIКАЛАЕВА. СПАРТЫЎНАЯ АРЭНА — ДЛЯ ВЫКЛАДЧЫКАЎ ВНУ Спартакiяда сярод супрацоўнiкаў i выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, прысвечаная 60-годдзю Вялiкай Перамогi, пройдзе 23—24 красавiка на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганцiна» Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. У рамках спартакiяды запланаваныя спаборнiцтвы па валейболу, мiнi-футболу, настольнаму тэнiсу, плаванню i шахматах. Удзел у спаборнiцтвах возьмуць больш за 160 чалавек. Свае каманды выставяць Белдзяржунiверсiтэт, Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт, Беларускi дзяржаўны эканамiчны унiверсiтэт, БДУIР, Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны i Беларускi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэты. А 23 красавiка адбудзецца закладка алеi герояў у гонар 12 супрацоўнiкаў БДУ, якiм было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Надзея НIКАЛАЕВА.
Каля дзвюх тысяч школьнiкаў з усёй краiны ўзялi ўдзел у першым туры Рэспублiканскай прадметнай алiмпiяды «Абiтурыент Лiцэя БДУ-2005». Такiм чынам сярэднi конкурс склаў 10 чалавек на месца. Асаблiвай папулярнасцю сярод жадаючых навучацца ў Лiцэi БДУ карысталiся фiлалагiчныя спецыяльнасцi, дзе конкурс дасягаў 13 чалавек на месца. У другi тур прайшлi прыкладна 1,5 тысячы хлопчыкаў i дзяўчынак. Мiж iншым, план набору ў Лiцэй складае ўсяго 240 чалавек. Надзея НIКАЛАЕВА. БДУ — У ЕЎРАКУБАК ПА ФУТБОЛУ?! Каманда БДУ рыхтуецца да першынства краiны па жаночаму футболу — аб гэтым паведамiў рэктар Белдзяржунiверсiтэта Васiль Стражаў падчас выязнога семiнара-практыкума «Школа студэнцкага актыву БДУ», што праходзiў у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Брыганцiна» каля Радашковiчаў. Каманда унiверсiтэта, заўважыў рэктар, мае ўсе шанцы для перамогi. Прычым не толькi ў нацыянальным чэмпiянаце, але i ў Кубку еўрапейскiх чэмпiёнаў сярод жанчын. Мiж тым, гэтая навiна стала не адзiнай. Паводле слоў Васiля Стражава, у блiжэйшыя гады навучальная ўстанова плануе ўзвесцi шэраг новых будынкаў: тры бiблiятэкi, абсталяваныя камп’ютарнай сiстэмай колькасцю 40—45 машын кожная, доступ да якiх будзе ажыццяўляцца пры дапамозе студэнцкага электроннага бiлета. Каля галоўнага корпуса ўжо зараз закладзены адмiнiстрацыйны будынак, у якiм плануецца праводзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне абiтурыентаў, а ў 2008 годзе будзе канчаткова дабудаваны доўгачаканы факультэт журналiстыкi. Плануецца таксама рамонт ваеннай кафедры, iнтэрнатаў, усталяванне ў факультэцкiх сталовых аўтаматаў хуткага харчавання. Дарэчы, днямi адзiн з праектаў БДУ ўжо здзейснiўся — на вулiцы Кастрычнiцкай каля унiверсiтэцкага iнтэрната №6 адбылося адкрыццё новага трамвайнага прыпынку пад назвай «Студэнцкi гарадок». Дзмiтрый АЛЬФЕР. САМАЕ СМАЧНАЕ — ШКОЛЬНЫЯ ТЭФТЭЛI Вучням СШ № 98 г. Мiнска значна больш падабаюцца школьныя абеды, чым цукеркi, булачкi цi чыпсы. Паводле слоў намеснiка дырэктара па iдэалагiчнай рабоце Алены СМIРНОВАЙ, пасля праведзенага сярод вучняў апытання на тэму «Што я люблю есцi?» школьнае меню складаецца згодна з дзiцячымi пажаданнямi. У прыватнасцi, больш страў гатуецца з бульбы i капусты. Наогул у меню больш уключаецца садавiны i гароднiны. Абавязкова на тыднi ёсць малочны i рыбны днi. Вельмi падабаюцца дзецям сыркi ў шакаладнай глазуры. Некаторыя бацькi не разумеюць, наколькi неабходна дзiцяцi, якое праводзiць у школе 5—7 гадзiн, харчавацца ў сталовай. Самi ж дзецi, аказваецца, станоўча ўспрымаюць харчаванне ў школьнай сталовай. Вось што яны кажуць. Першакласнiца: «Мая мама вельмi задаволеная тым, што я атрымлiваю ў школе гарачае харчаванне. Асаблiва мне падабаюцца грэцкая каша i катлеты». Адзiнаццацiкласнiца: «Для ўсiх маiх сяброў — свята, калi ў школьным меню мы бачым дранiкi з мясам! Мне асабiста сталоўскiя стравы падабаюцца больш, чым хатнiя». Марына КУЗЬМIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталi вядомыя iмёны 137 пераможцаў алiмпiяды «Абiтурыент БДУ-2005»
|
|