21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каралi рымейка, але не Кiркоравы

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя СВIРСКАЯ

Студгарадок

Тэатральная студыя Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта «На фiлфаку» робiцца ўсё больш папулярнай не толькi сярод маладых людзей. Пастаноўкi «Лiсiстрата», «Дзесяць запаведзяў», «Любоў да трох апельсiнаў», «Снягурка» прыцягваюць увагу самай рознай публiкi. Складваецца ўражанне, што яшчэ крыху — i аматарскi тэатр ператворыцца ў прафесiянальны. Аб сакрэце такога поспеху я паспрабавала дазнацца ў мастацкага кiраўнiка студыi Веры Машэўскай.

— Па-першае, наш тэатр музычна-драматычны: вялiкая ўвага ўдзяляецца вакалу i танцавальным нумарам. Па-другое, тэатр — студэнцкi, у iм задзейнiчаны навучэнцы розных курсаў i факультэтаў, — расказвае Вера Васiльеўна.

— Колькi часу iснуе ваша студыя?

— Сёлета восьмы сезон... Палiчыць у звычайным вымярэннi — атрымлiваецца сем гадоў. А наогул тэатр налiчвае паўчвэрцi стагоддзя. Проста назвы змянялiся, накiрункi работы, састаў, рэжысёры.

— I ў якiм накiрунку вы працуеце сёння?

— Наш канёк — рымейкi. Перапрацоўваем класiчныя творы, творы сучасных аўтараў. Зрабiць нешта новае складана: усё даўно ўжо створана; а вось падаць звыклае арыгiнальным, творча апрацаваным — гэта якраз для нас.

— Колькi чалавек у трупе?

— Вядома, састаў трупы пастаянны настолькi, наколькi ўвогуле можна прымянiць крытэрый пастаянства да студэнцкага саставу. Але на працягу апошнiх шасцi гадоў назiраецца пэўная стабiльнасць — 25—30 чалавек.

— Напэўна, многiя студэнты жадалi б трапiць да вас, але як гэта зрабiць? Па якому крытэрыю вы адбiраеце акцёраў?

— Галоўны крытэрый — жаданне самога чалавека, якi прыходзiць да нас з надзеяй застацца. Кастынга ў традыцыйным сэнсе гэтага слова няма — ёсць натуральны адбор, якi адбываецца непасрэдна на сцэне. Як правiла, я прашу «госця» што-небудзь прачытаць. У працэсе выступлення патэнцыяльнага акцёра вырашаю, дзе i як магу задзейнiчаць чалавека. Мы не гонiм людзей. Калi навiчок «выжыў», знайшоў сябе — ён будзе iграць у тэатры. У адваротным выпадку людзi самi пакiдаюць сцэну фiлфака.

— На якога гледача разлiчаны вашы пастаноўкi?

— Безумоўна, на моладзь, студэнцтва. На людзей, якiя ў стане ацанiць рымейк як самастойны жанр. У той жа час глядач, для якога мы працуем, павiнен быць падрыхтаваным да ўспрымання нашай творчасцi. Яму трэба мець належны ўзровень... вышэй за сярэднi.

— Вера Валер’еўна, якiя пастаноўкi вы лiчыце найбольш паспяховымi?

— Бясспрэчна, гэта «Лiсiстрата», якая вытрымала каля дваццацi (!) паказаў. Спектакль заваяваў прыз глядацкiх сiмпатый на фестывалi «Тэатральны куфэрак», набраўшы 9,2 бала з 10 магчымых. Больш таго, «Лiсiстрата» прайшла выпрабаванне на трываласць у Кiеве на мiжнародным фестывалi «Свiй». Мы i iншыя спектаклi iгралi б часцей, але ўсё ўпiраецца ў тэхнiку, з якой хапае праблем.

— Ваш, так бы мовiць, бiзнэс-план на 2005 год?

— Будзем працягваць паказы «Снягуркi». Гэта вялiкi творчы праект, якi, я лiчу, варты ўвагi (мяркуйце самi: на прэм’еры спектакля прысутнiчала каля тысячы чалавек). 27 красавiка, у дзень Халакосту, адбудзецца прэм’ера спектакля пра вайну. Праўда, у iм не будзе бiтваў, забойстваў — проста адлюстраванне, як жылi яўрэi ў час вайны, iх пачуццi, перажываннi. Гэты спектакль плануецца зрабiць па прынцыпу фотаальбома. Пастаноўка ўключыць у сябе тры самастойныя навелы. Другое жыццё атрымаюць спектакль «Любоў да трох апельсiнаў» i мюзiкл «Дзесяць запаведзяў», якi ў мiнулым годзе амаль не сыходзiў са сцэны.

Мяркуючы па ўсiм, гледачам ёсць чаго чакаць. А яшчэ яны могуць выказаць свае прапановы i заўвагi, падзялiцца ўражаннямi, абмеркаваць убачаныя пастаноўкi на сайце тэатральнай студыi www.teatralkabgu.narod.ru. Заходзьце, вам заўсёды будуць рады!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатральная студыя Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта «На фiлфаку» робiцца ўсё больш папулярнай не толькi сярод маладых людзей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика