Трынiцi на пенсii
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Наш фармат Упершыню iнфармацыя пра бабулю-хакера, якая быццам бы аб’явiлася ў Мiнску, прагучала яшчэ ў лютым на канферэнцыi па пытаннях спаму (несанкцыянаванай рэкламнай iнтэрнэт-рассылкi). Тады мала хто даў веры чуткам, палiчыўшы гэта яўнай «дэзай». Прозвiшча Zubkova ўспрынялi проста як нiк — псеўданiм карыстальнiка. Аднак зараз спецыялiсты сцвярджаюць, што «Трынiцi па-беларуску» — цалкам рэальная асоба 67 гадоў i, хутчэй за ўсё, з мiнскай прапiскай. Наколькi гэтыя звесткi праўдзiвыя, высвятляюць прафесiяналы.Насамрэч выпадак хакера-пенсiянера для Беларусi нетыповы, калi не сказаць унiкальны. Сацыяльны партрэт «хакера» ва ўспрыманнi большасцi iнтэрнэт-карыстальнiкаў iншы: падлетак да 18 гадоў, гультаяваты, аднак таленавiты, з добрым веданнем матэматыкi i спецыфiчным камп’ютарным жаргонам. Статыстыка, складзеная МУС Расii, сцвярджае, што больш за палову хакераў — маладыя людзi з вышэйшай або незавершанай вышэйшай адукацыяй, пераважна мужчыны ва ўзросце 13—18 гадоў (хоць яшчэ нядаўна ўзрост вагаўся ў межах 19—30 гадоў). Так што цяпер прафесiяналы ламаюць галовы: беларуска Zubkova — сапраўдная бабулька, камп’ютарны генiй, альбо жарт хакера-мужчыны?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню iнфармацыя пра бабулю-хакера, якая быццам бы аб’явiлася ў Мiнску, прагучала яшчэ ў лютым на канферэнцыi па пытаннях спаму (несанкцыянаванай р |
|