21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У дзiцячай спальнi — не тэлевiзар, а камп’ютар

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Чым больш дзецi праводзяць каля тэлевiзара, тым горш яны вучацца.

Амерыканскiя вучоныя вывучалi школьныя поспехi дзяцей ва ўзросце 8 гадоў. Высветлiлася, што школьнiкi, у якiх у спальнi ўстаноўлены ўласны тэлевiзар, значна горш спраўляюцца са стандартнымi тэстамi, чым равеснiкi, у якiх яго няма. Вядома, што персанальны камп’ютар абсалютна iнакш уплывае на разумовыя здольнасцi падлеткаў. Тыя, у каго дома быў уласны РС з выхадам у Iнтэрнэт, выконвалi iх на парадак лепш. Паводле слоў аўтара даследавання, горш за ўсё з тэстамi спраўлялiся дзецi, у якiх у спальнi стаяў уласны тэлевiзар, але не было камп’ютара, а лепшыя вынiкi былi зафiксаваны ў палеткаў з камп’ютарам, але без тэлевiзара.

Статыстыка сведчыць, што сярэдняя амерыканская сям’я звычайна валодае трыма тэлевiзарамi. Урачы рэкамендуюць бацькам абмяжоўваць час, якi iх дзецi праводзяць каля «блакiтных» экранаў, 1-2 гадзiнамi ў дзень.

УСЕ ВIДЫ КАПУСТЫ — СУПРАЦЬ РАКА

Ёсць даныя аб тым, што атлусценне i алкаголь з’яўляюцца фактарамi рызыкi развiцця рака малочнай залозы. Цi можна абаранiцца ад захворвання з дапамогай якой-небудзь дыеты?

Паводле адных даследаванняў, малочныя прадукты валодаюць абарончым уздзеяннем, паводле iншых — наадварот. Нiякiя iншыя прадукты, вiдаць, не ўплываюць на частату рака малочнай залозы. З iншага боку, назапашваюцца даныя аб тым, што шырокi спектр мiкранутрыентаў i гармонаў валодае значнай процiракавай актыўнасцю. Такiя рэчывы можна адшукаць ва ўсiх вiдах капусты. Спецыфiчныя злучэннi ўмешваюцца ў дзеянне цыклiнаў i iнiцыiруюць працэсы апаптозу, а таксама змяняюць метабалiзм эстрагенаў у спрыяльным накiрунку.

МОЗГ СТАРЭЕ, КАЛI ЯГО НЕ НАГРУЖАЦЬ

Асаблiва пасля 60-цi гадоў маса галаўнога мозгу чалавека пачынае змяншацца, што з’яўляецца характэрнай прыметай агульных працэсаў старэння арганiзма.

Амерыканскiя вучоныя на працягу 20 гадоў назiралi за змяненнямi мозгу i яго функцый у людзей старэйшага ўзросту. У вынiку было абвергнута агульнапрынятае меркаванне: змяншэнне масы мозгу суправаджаецца пагаршэннем памяцi i знiжэннем разумовай здольнасцi.

Маса мозгу чалавека ва ўзросце 64 гадоў была меншай, чым ва ўзросце 60-цi, але гэта не суправаджалася змяненнем пазнаваўчай функцыi — памяцi, увагi i хуткасцi перапрацоўкi iнфармацыi.

Мозг змяняецца на працягу ўсяго жыцця: спачатку павялiчваецца, дасягае «пiку» ў маладосцi, а пасля пачынае змяншацца. Пры гэтым такiя змяненнi ў кожнай асобы маюць iндывiдуальныя асаблiвасцi. Варта памятаць, што орган, якi працуе доўгi час, захоўвае сваю функцыянальнасць. Такiм чынам, загружайце мозг работай, i ён не састарэе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым больш дзецi праводзяць каля тэлевiзара, тым горш яны вучацца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика